Султанат Матарам: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Няма тлумачэння праўкі
Радок 108:
Амангкурат II ([[1677]] - [[1703]] гг.) у барацьбе з сваякамі быў вымушаны абапірацца на дапамогу галандцаў. Наступныя султаны таксама атрымоўвалі прастол з дапамогай Ост-Індскай кампаніі. Падчас паўстання [[кітайцы|кітайскіх]] перасяленцаў на тэрыторыях кампаніі ў [[1741]] - [[1743]] гг. Матарам заключыў саюз з паўстанцамі, аднак пасля яго развалу сам быў вымушаны весці супраць іх ваенныя дзеянні. Кітайцы на кароткі час захапілі [[сталіца|сталіцу]] султаната. Яна была вызвалена з дапамогай галандскіх войск. Пасля задушэння паўстання дзяржава працягвала сваё існаванне, аднак страціла значныя землі, якія перайшлі да Ост-Індскай кампаніі.
 
[[11 снежня]] [[1749]] г. хворы султан Пакубувана II падпісаў пагадненне аб перадачы суверынітэта над рэшткамі султаната Ост-Індскай кампаніі. Гэта выклікала паўстанне, што завершылася ў [[1755]] г. падзелам на некалькі дробных дзяржаў, залежных ад кампаніі.
 
== Спасылкі ==