Камуністычная партыя Літвы і Заходняй Беларусі: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Няма тлумачэння праўкі
Радок 1:
'''Камуністычная партыя Літвы і Заходняй Беларусі''' (КПЛіЗБ) — партыйная арганізацыя, якая дзейнічала на акупіраванай нямецкімі войскамі тэрыторыі Літвы і [[Заходняя Беларусь|Заходняй Беларусі]] ў [[1918-19]]—[[1919]] гг. Была часткай [[РКП(б)]] і працавала пад яе кіраўніцтвам.
 
Створана ў кастрычніку [[1918]] на [[I з'езд Камуністычнай партыі Літвы і Заходняй Беларусі|I з'ездзе]], які прызнаў асноўнай задачай партыі выгнанне нямецкіх акупантаў, звяржэнне панавання буржуазіі і ўстанаўленне савецкай улады, прыняў Статут, выбраў ЦК ([[П. Эйдукявічус]], [[Р. Піляр]], [[С. Грыб]], [[К. Керновіч]], [[А. Бразджыёніс]], [[А. Якшэвічус]], у снежні 1918 кааптаваны [[В. Міцкевіч-Капсукас]] і [[Ангарэціс|З. Ангарэціс]]). I з'езд КПЛіЗБ назваў партыю Кампартыяй Літвы і Беларусі першай акупацыі (куды адносілася тэрыторыя, захопленая немцамі ў [[1915]] па лініі [[Дзвінск]] — [[Нарач]] — [[Крэва]] — [[Навагрудак]] — [[Баранавічы]] — [[Пінск]], г.зн. да наступлення немцаў у лютым 1918). Ад I з'езда КПЛіЗБ бярэ пачатак [[Кампартыя Літвы]]. Пад кіраўніцтвам КПЛіЗБ праводзіліся стачкі і мітынгі працоўных у [[Вільня|Вільні]], [[Гродна|Гродне]], [[Коўна|Коўне]], [[Ліда|Лідзе]], [[Панявеж|Панявежы]], [[Шаўлі|Шаўлях]] і інш. У падполлі створаны органы савецкай улады. На пасяджэнні ЦК КПЛіЗБ [[8.12 снежня]]. [[1918]] у Вільні ўтвораны Часовы рэвалюцыйны рабоча-сялянскі ўрад Літвы, які [[16.12 снежня]]. [[1918]] выдаў Маніфест пра абвяшчэнне савецкай улады ў Літве і Заходняй Беларусі. 3 канца снежня 1918 ЦК КПЛіЗБ выдаваў газету «Камуніст» на рускай, літоўскай, польскай і яўрэйскай мовах. КПЛіЗБ правяла з'езд і 2 канферэнцыі. II канферэнцыя КПЛіЗБ выказалася за аб'яднанне Літоўскай ССР і [[БССР]] у адну Літоўска-Беларускую Савецкую Сацыялістычную Рэспубліку ([[Літбел]]). КПЛіЗБ аб'ядналася з Кампартыяй Беларусі ў адзіную [[КП(б)ЛіБ|Камуністычную партыю (бальшавікаў) Літвы і Беларусі]].
 
== Літаратура ==