Радзівілы: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
→‎XV—XVI ст: вікіфікацыя
Радок 21:
У [[1509]] г. уладанні Мікалая Радзівілавіча былі падзелены паміж трыма яго сынамі. Старэйшы, Мікалай, атрымаў, апрача Шырвінтаў і іншых літоўскіх маёнткаў, Райгрод, Ганядзь, Солы, Хаценчыцы і частку Харэцкай воласці. З [[1518]], атрымаўшы ад [[імператар Свяшчэннай Рымскай імперыі|імператара Свяшчэннай Рымскай імперыі]] [[князь|княжацкі тытул]], пачаў звацца князем на [[Мядзель|Мядзеле]] і Ганядзі. Другі брат, [[Ян Мікалай Радзівіл|Ян-Мікалай]], атрымаў [[Старыя Муснікі]] ў Літве, Геранёны і частку Харэцкай воласці, таксама яго ўладанні значна павялічыліся пасля шлюбу з [[Ганна Кішка|Ганнай]], дачкой [[Станіслаў Кішка|Станіслава Кішкі]], які прынес у пасаг частку мантыгірдаўскай спадчыны: [[Алыка|Алыку]], [[Дуброва|Дуброву]], [[Лахва|Лахву]], [[Нядрэска|Нядрэску]], [[Нясвіж]], [[Узда|Узду]], [[Шацк]]. Трэці брат [[Юрый Мікалаевіч Радзівіл|Юрый]] (Ежы), уладальнік [[Біржы|Біржаў]], Дубінкаў, Жупранаў і інш., таксама ажаніўся з прадстаўніцай [[род Кішкаў|роду Кішкаў]] — [[Барбара Кішка|Барбарай]], дачкой Станіслава ад другога шлюбу. Маці Барбары паходзіла з паноў [[Кучукі|Кучукаў]], і гэты шлюб прынёс Юрыю Радзівілу кучукаўскую спадчыну: [[Салешнікі]] і [[Жырмуны]] на [[Віленшчына|Віленшчыне]], [[Шчучын]] і [[Дакудаў]] у [[Панямонне|Панямонні]], [[Палонна]] на [[Валынь|Валыні]], [[Вязынь]] на [[Меншчына|Меншчыне]] і інш. Яшчэ адзін сын Мікалая Радзівілавіча, [[Войцех Радзівіл|Войцех]], стаў [[віленскі біскуп|віленскім біскупам]] — вышэйшай духоўнай асобай у дзяржаве.
 
Уяўленне пра памеры ўладанняў Радзівілаў дае Попіс войска ВКЛ [[1528]] года. У гэты час уладанні Мікалая, князя на Мядзеле і Ганядзі, былі падзелены на 4 часткі паміж яго сынамі і ўдавой, [[Альжбета Багданаўна з Саковічаў|Альжбетай Багданаўнай з Саковічаў]]. Сыны ставілі ў войска 179 [[коннік]]аў, а маці — 260. Такім чынам, да падзелу гэта [[латыфундыя]] давала 439 коннікаў (прыкладна столькі ж, як і ўладанні [[Альбрэхт Гаштольд|Альбрэхта Гаштоўта]], — наступіка М. М. Радзівіла на пасадах ваяводы віленскага і канцлера). Удава Яна, Ганна Кішчанка, якая ў 1528 была жонкай [[Станіслаў Станіслававіч Кезгайла|Станіслава Кезгайлы]], з маёнткаў свайго сына М. Я. Радзівіла ставіла 246 коннікаў, а Юрый (Ежы) Радзівіл — 261.
 
Старэйшая галіна Радзівілаў, князёў на Мядзеле і Ганядзі, згасла ў [[1542]] годзе. Пасля гэтага галоўныя іх маёнткі Райгрод, Ганядзь і Мядзел перайшлі да вялікага князя, а астатнія былі падзелены паміж трыма дачкамі Яна Мікалая — апошняга прадстаўніка гэтай галіны. Дзве з іх не пакінулі нашчадкаў, а трэцяя, Ганна, унесла радзівілаўскія маёнткі ў род свайго мужа Станіслава Кішкі.