Нябесная сфера: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Радок 12:
'''Вертыкальны круг''' — вялікі круг нябеснай паўсферы, што праходзіць праз зеніт і надзір.
 
'''[[Вось свету]]''' — прамая, якая праходзіць праз цэнтр нябеснай сферы паралельна восі вярчэння Зямлі і перасякае нябесную сферу ў двух дыяметральна процілеглых пунктах. Пункт перасячэння восі свету з нябеснай сферай (паблізу ад якога знаходзіцца [[Палярная зорка]]) называецца Паўночным полюсам свету, процілеглы пункт — Паўднёвым полюсам свету.
== Гл. таксама ==
 
* [[Вось свету]]
'''[[Нябесны экватар]]''' — вялікі круг, які праходзіць праз цэнтр нябеснай сферы і перпендыкулярны да восі свету. Ён падзяляе нябесную сферу на дзве часткі: Паўночнае паўшар’е з вяршыняй у Паўночным полюсе свету і Паўднёвае — з вяршыняй у Паўднёвым полюсе свету.
* [[Нябесны экватар]]
 
Круг схілення свяціла — вялікі круг нябеснай сферы, які праходзіць праз полюсы свету і свяціла.
 
Сутачная паралель — малы круг нябеснай сферы, плоскасць якога перпендыкулярная да восі свету.
 
Вялікі круг нябеснай сферы, які праходзіць праз пункты зеніту, надзіра і полюсы свету, называецца нябесным мерыдыянам. Нябесны мерыдыян перасякаецца з сапраўдным гарызонтам у двух дыяметральна процілеглых пунктах. Пункт перасячэння сапраўднага гарызонту і нябеснага мерыдыяна, найбліжэйшы да Паўночнага полюса свету, называецца пунктам поўначы. Пункт перасячэння сапраўднага гарызонту і нябеснага мерыдыяна, найбліжэйшы да Паўднёвага полюса свету, называецца пунктам поўдня.
 
Лінія, што злучае пункты поўначы і поўдня, называецца паўдзённай лініяй. Яна ляжыць на плоскасці сапраўднага гарызонту. Уздоўж паўдзённай лініі падаюць цені ад прадметаў у поўдзень.
 
З нябесным экватарам сапраўдны гарызонт таксама перасякаецца ў двух дыяметральна процілеглых пунктах — пункце ўсходу і пункце захаду. Для назіральніка, які стаіць у цэнтры нябеснай сферы тварам да пункта поўначы, пункт усходу будзе з правага боку, а пункт захаду — з левага боку.
 
Бачны гадавы шлях Сонца сярод зорак называецца экліптыкай. У плоскасці экліптыкі ляжыць шлях Зямлі вакол Сонца, г. зн. яе арбіта. Яна нахілена да нябеснага экватара пад вуглом 23°27' і перасякае яго ў пунктах вясенняга і асенняга раўнадзенства.
 
== Літаратура ==