Мястэчка: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др арфаграфія
Няма тлумачэння праўкі
Радок 8:
Усяго на [[Беларусь|Беларусі]] налічвалася больш за 300 мястэчак, але размяшчэнне іх было нераўнамерным: большасць прыпадала на яе заходнія землі. На ўсходзе мястэчкі пачалі ўзнікаць пазней. Падчас свайго існавання некаторыя мястэчкі прыходзілі ў заняпад і ператвараліся ў вёскі, іншыя ж атрымлівалі статус гарадоў. У большасці ж сваёй яны з'яўляліся пераходнай паміж горадам і вёскай формай пасялення. Найбольш значныя мястэчкі атрымлівалі [[Магдэбургскае права]]. У складзе [[Расійская імперыя|Расійскай імперыі]] многія мястэчкі былі цэнтрамі валасцей.
 
Аб прыналежнасці да мястэчка сведчыла планіроўка населенага пункта — там заўсёды была [[гандлёвая плошча]], многія з якіх захаваліся дагэтуль. Цікавасць выклікае сацыяльны склад мястэчак. Гандляры і рамеснікі ўтваралі групу мяшчан; асобна вылучалася група рамеснікаў, карчмароў і гандляроў яўрэйскай нацыянальнасці; некаторую частку складалі местачковыя сяляне. 3-за гэтага склаўся своеасаблівы местачковы побыт, развівалася адпаведная культура, структура гаспадаркі таксама была адметнай.
 
3 развіццём капіталізму роля мястэчак як эканамічнага пасярэдніка паміж горадам і вёскай пачала змяншацца. У канцы 30-х гг. XX ст. на Беларусі яны юрыдычна перасталі існаваць, хаця фактычна навакольным насельніцтвам успрымаліся так і пазней. Тыя мястэчкі, якія не былі пераведзены ў ранг гарадскога паселішча, перайшлі афіцыйна ў разрад вёсак, што ў шэрагу выпадкаў прывяло да іх эканамічнага заняпаду.