Пратысты: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Няма тлумачэння праўкі
Радок 29:
'''Пратысты''' (''Protista''), або '''пратактысты''' (''Protoctista'') — [[царства, біялогія|царства]] эўкарыятычных [[арганізм]]аў. Да яго адносяцца [[аднаклетачныя арганізмы|аднаклетачныя]], [[каланіяльныя арганізмы|каланіяльныя]] і [[мнагаклетачныя арганізмы]], якія не маюць сапраўдных [[тканка|тканак]]. Межы гэтага царства і яго сістэматыка дакладна не вызначаныя. Вывучае [[пратысталогія]].
 
Тэрмін увёў [[Э. Гекель]] (1866), які прапанаваў вылучаць пратыстыпратыстаў ўу асобнае царства, што ўключала таксама [[Бактэрыі|бактэрый]].
 
Некаторыя вучоныя выказвалі думку, што да пратыстаў неабходна адносіць толькі жывёльныя аднаклетачныя арганізмы. Аднак на клетачным узроўні немагчыма правесці пэўную мяжу паміж раслінамі і жывёламі. Напрыклад, некаторыя раслінны жгуціканосцы здольныя мяняць тып жыўлення ў залежнасці ад умоў асяроддзя: на святле ажыццяўляюць фотасінтэз (жывяцца як аўтатрофы), у цемры здольны жывіцца гатовымі арганічнымі рэчывамі (як гетэратрофы). Гэта сведчыць пра адзінства паходжання раслін і жывёл і дазваляе аб'яднаць у групу пратыстаў усе аднаклетачныя ядзерныя арганізмы.<ref>А. Шалапёнак (2001)</ref>
 
Пратысты расселены па ўсёй паверхні Зямлі. Яны жывуць у морах і прэсных вадаёмах, вельмі многа іх у глебе. Значная колькасць відаў пратыстаў прыстасавалася да жыцця ўнутры або на паверхні іншых арганізмаў і перайшла да паразітычнага спосабу жыцця.
 
{{зноскі}}
 
== Літаратура ==
* Біялогія: вучэб. дапам. для 7-га кл. агульнаадукац. устаноў з беларус. мовай навучання / В. М. Ціхаміраў [і інш.]; пад рэд. В. М. Ціхамірава; пер. з рус. мовы Г. І. Кулеш. — Мн.: Нар. асвета, 2010. — 199 с. : іл. ISBN 978-985-03-1340-9
* ''Шалапёнак А.'' Пратысты // {{Крыніцы/БЭ ў 18 т. Т. |13. Мн., 2001.}}
 
{{пачатак артыкулу:Біялогія}}