Розніца паміж версіямі "Шалёўка"

2 байты дададзена ,  5 гадоў таму
др
няма тлумачэння праўкі
(Новая старонка: ''''Шалёўка''' — знадворная абшыўка дошкамі ці дранкамі сцяны, франтона і і...')
 
др
 
З'явілася ў беларускім манументальным дойлідстве [[XVII ст.]], пераважна ў [[сядзіба|сядзібна]]-[[палац]]авым і [[культавае збудаванне|культавым]], пад уплывам мураванай архітэктуры стылю [[Рэнесансная архітэктура|рэнесансу]]. Пашырылася ў 2-й пал. [[XVIII ст.]] ў архітэктуры стыляў [[класіцызм]]у і [[ампір]]у. У сядзібным дойлідстве стварала гарызантальны, у культавым дойлідстве — вертыкальны рытм.
 
У народным дойлідстве шырока выкарыстоўваецца з [[1940-я|1940]]-[[1950-я|1950]]-х гг. Вядомы шалёўка вертыкальная, гарызантальная, гарызантальная з нашчыльнікамі, камбінаваная, у елачку, ромбападобная і інш. На ўсходзе і паўднёвым усходзе Беларусі шалёўка сцен і франтонаў утварае шэраг гарызантальных паясоў, кожны з якіх мае адметны малюнак. Вуглы закрываюцца [[дошка]]мі, часта з накладнымі элементамі ці прапілоўкай. Дэкаратыўны акцэнт узмацняюць фігурныя паяскі, ажурныя [[карніз]]ы і інш. Арыгінальная шалёўка [[франтон]]аў жылля цэнтральнага [[Беларускае Палессе|Палесся]] з выкарыстаннем [[сонца|салярных матываў]]. Мастацкая выразнасць шалёўкі ўзмацняецца расфарбоўкарасфарбоўкай з выкарыстаннем [[кантраст]]ных [[колер]]аў ці розных [[адценне|адценняў]] аднаго колеру.
 
== Літаратура ==