Налібакі: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 81:
У [[1830]] побач з мястэчкам заснавана рудня. У [[1852]] металургічная вытворчасць складалася з Руднянскага і Клецішчанскага заводаў. У розны час тут выпускалі чыгуначныя рэйкі, паласавое, шыннае, чатырохграннае і круглае жалеза. У 1852 былі 3 домны, пракатны стан, 5 паравых машын, 8 пудлінгавых печаў, 4 ліцейні. У 1854 працавала 218 рабочых, выпушчана 500 тыс. пудоў чыгуну, у [[1858]]—561 рабочы, выпушчана 80 тыс. пудоў жалеза. Па аб'ёму прадукцыі Налібоцкі металургічны камбінат у 1852—57 займаў 1-е месца на Беларусі і быў адным з буйных металургічных прадпрыемстваў Расіі.
 
У 2-й пал [[XIX стагоддзе|XIX ст.]] Налібокі перайшлі да [[Вітгенштэйны|Вітгенштэйнаў]], з [[1881]] — [[Гогенлоэ]]. Паводле вынікаў перапісу ([[1897]]) тут было 224 двары, касцёл, малітоўны дом, 2 школы, бальніца, [[валасны суд]], карчма.
 
Згодна з [[Рыжскі мірны дагавор 1921 года|Рыжскім мірным дагаворам]] ([[1921]]) Налібокі апынуліся ў складзе міжваеннай [[Польская Рэспубліка, 1918—1939|Польскай Рэспублікі]], дзе сталі цэнтрам гміны Стаўбцоўскага павета Навагрудскага ваяводства.