Валасны сход: Розніца паміж версіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: ''''Валасны сход''', распарадчы орган саслоўнага сялянскага кіравання воласцю ў Расійскай і...'
(Няма розніцы)

Версія ад 21:06, 14 лістапада 2015

Валасны сход, распарадчы орган саслоўнага сялянскага кіравання воласцю ў Расійскай імперыі. Уведзены ў 1797 для дзяржаўных сялян. У сувязі са скасаваннем валасцей на Беларусі, Правабярэжнай Украіне і ў Літве пасля рэформы дзяржаўнай вёскі 1830—50-х г. Валасныя сходы тут не склікаліся. Пасля сялянскай рэформы 1861 уведзены ў еўрапейскай частцы імперыі для былых памешчыцкіх, з 2-й паловы 1860-х г. адноўлены для былых дзяржаўных сялян. Складаўся са службовых асоб і сялян, выбраных на сельскіх сходах па 1 ад 10 двароў; y заходніх губернях удзельнічалі і парабкі. Вырашаў адміністрацыйна-гаспадарчыя справы воласці, выбіраў службовых асоб, валасное праўленне, y пачатку 20 ст. — упаўнаважаных сялян на выбарах y Дзяржаўную думу і інш. 3.6.1917 скасаваны Часовым урадам y сувязі са стварэннем валасных земстваў.

Літаратура

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.3: Беларусы — Варанец / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш — Мн.: БелЭн, 1996. — Т. 3. — 511 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0068-4 (т. 3).