Бактэрыі: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 69:
Некаторыя бактэрыі ўтвараюць [[споры]], калі ўмовы для жыцця бактэрый у месцах іх рассялення пагаршаюцца (становіцца занадта холадна або
суха ці расходуюцца ўсе пажыўныя рэчывы). Для гэтага ўнутры іх клетак вакол храмасомы і невялікай колькасці цытаплазмы, якая да яе прылягае, утвараецца вельмі тоўстая абалонка. Пасля гэтага клетка разбураецца, а пакрытая абалонкай храмасома застаецца. У стане споры бактэрыі не дыхаюць і не жывяцца, але пры гэтым застаюцца жыццяздольнымі сотні гадоў. Трапіўшы ва ўмовы, спрыяльныя для жыцця бактэрый, такія споры зноў становяцца звычайнымі клеткамі. Бактэрыяльныя споры не з’яўляюцца прыстасаваннем для размнажэння: з адной актэрыяльнай клеткі атрымліваецца адна спора, а з адной споры — толькі адна бактэрыяльная клетка. Спораўтварэнне ў бактэрый — гэта спосаб выжывання ў неспрыяльных умовах і адзін са спосабаў рассялення.
 
== Распаўсюджанне бактэрый ==
Бактэрыі — гэта вельмі старажытныя арганізмы. Яны, напэўна, з’явіліся на Зямлі каля 3 млрд. гадоў таму.
 
Часцей за ўсё бактэрый можна сустрэць там, дзе многа адмерлага арганічнага рэчыва. Узровень кіслароду ў такіх месцах можа быць вельмі нізкім або ўвогуле нулявым. Перш за ўсё гэта [[глеба]]. Бактэрыям для жыцця падыходзіць толькі вільготная глеба. Дзякуючы малым памерам бактэрыі могуць існаваць у найтанчэйшых плеўках вады, якія пакрываюць камячкі глебы. Менавіта тут умовы для жыцця бактэрый-сапратрофаў найбольш спрыяльныя. У некаторых выпадках колькасць бактэрый можа дасягаць 100 млн. клетак у 1 г глебы.
 
Вельмі многа бактэрый у вадаёмах, куды з патокамі дажджавой вады трапляюць арганічныя рэчывы з глебы. Тут таксама назапашваюцца арганічныя рэчывы водных арганізмаў. У вадаёмах колькасць гетэратрофных бактэрый залежыць ад колькасці пажыўных рэчываў, а аўтатрофных цыянабактэрый — ад колькасці святла, якое пранікае ў ваду. Як правіла, у вадзе адкрытага прыроднага вадаёма бактэрый у 10—100 разоў менш, чым у глебе.
 
Бактэрыі-сімбіёнты, што жывуць на паверхні або ўнутры іншых арганізмаў, выкарыстоўваюць вільгаць, якая заўсёды ў іх ёсць. Таму і тут колькасць бактэрый можа быць вельмі вялікай. Напрыклад, у тоўстым кішэчніку чалавека і жывёл, куды трапляюць не да канца ператраўленыя часцінкі ежы, колькасць мікраарганізмаў можа быць у 10 разоў большай, чым у глебе.
 
== Значэнне ў прыродзе ==