Бельскі прывілей: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
KrBot (размовы | уклад)
др + {{няма катэгорый}}
Няма тлумачэння праўкі
Радок 1:
'''Бельскі прывілей''' — [[прывілей]], абвешчаны [[Вялікі князь літоўскі|вялікім князем літоўскім]] [[Жыгімонт II Аўгуст|Жыгімонтам II Аўгустам]] {{дата|1|7|1564|1}} на [[сойм]]е ў г. [[Бельск-Падляшскі|Бельск]] [[Падляшскае ваяводства, 1513—1795|Падляшскага ваяводства]]. Паводле Бельскага прывілея ўтвараліся выбарныя шляхецкія саслоўныя суды, на месцах судовыя органы аддзяляліся ад велікакняжацкай адміністрацыі. Духоўныя суды ([[каталіцтва|каталіц]]кія і [[праваслаўе|праваслаў]]ныя) захоўваліся. Абвяшчалася роўнасць шляхты перад законам. Нормы Бельскага прывілея ўвайшлі ў [[Статут Вялікага Княства Літоўскага 1566|Статут Вялікага Княства Літоўскага 1566 года]].
 
Адзін з юрыдычных актаў, што ўдасканальвалі прававыя нормы [[Статут Вялікага Княства Літоўскага 1529|Статута Вялікага Княства Літоўскага 1529 г.]] Апублікаваны ў час падрыхтоўкі [[Статут Вялікага Княства Літоўскага 1566|Статута Вялікага Княства Літоўскага 1566 г.]] пасля настойлівых просьбаў шляхты, якая намагалася пашырыць свае саслоўныя і палітычныя правы.
 
Паводле прывілея ўтвараліся выбарныя шляхецкія саслоўныя суды, на месцах судовыя органы аддзяляліся ад велікакняжацкай адміністрацыі. Абвяшчаў роўнасць шляхты перад судом і законам. Вялікі князь гарантаваў неўмяшанне адміністрацыі (ваявод і старастаў) у судовыя справы шляхты і абяцаў у хуткім часе выдаць на сойме новы статут, у якім прадугледжвалася ўтварэнне судоў, што выбіраліся шляхтай. Асобна агаворывлвся, што правы царквы і духоўных судоў (каталіцкіх і праваслаўных) захоўваюць сваю сілу на падставе даўніх прывілеяў, якія мелі каталіцкія біскупы і праваслаўныя ўладыкі.
 
У складанай палітычнай сітуацыі ў час [[Лівонская вайна|Інфлянцкай вайны 1558——1582 гг.]] на абмежаванне сваёй улады і прэрагатыў у судовых адносінах пайшлі не толькі вялікі князь, але і паны-рада і старасты (пераважна магнаты). Яны былі вымушаны адмовіцца ад сваіхсудовых правоў і даходаў дзеля кансалідацыі саслоўя феадалаў. Усе палажэнні прывілея былі ўзяты з праекта новага статута. Аднак у Статуце 1566 г. яны сфармуляваны больш поўна і дакладна. Дапаможны, службовы характар прывілея выявіўся ў тым, што ў Статуце 1566 ён змешчаны як уводны закон і склаў з ім адзіны прававы акт.
 
== Літаратура ==
* Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.3: Беларусы — Варанец / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш — Мн.: БелЭн, 1996. — Т. 3. — 511 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0068-4 (т. 3).
* Грыцкевіч, А. Бельскі прывілей 1564 / Анатоль Грыцкевіч // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя: у 2 т. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) [і інш.] мастак З. Э. Герасімовіч]. Т. 1: А—К. — Мн: Беларуская энцыклапедыя — 684, [2] с. — С. 310. — ISBN 978-985-11-0393-1
 
[[Катэгорыя:Крыніцы права ў Вялікім Княстве Літоўскім]]
{{няма катэгорый}}
[[Катэгорыя:З'явіліся ў 1564 годзе]]