Бактэрыі: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дрНяма тлумачэння праўкі
Радок 43:
Гэта мікраскапічныя, часцей за ўсё аднаклетачныя арганізмы, якія маюць клеткі рознай формы і памераў. Вядома некалькі асноўных форм бактэрыяльных клетак. Акруглыя або авальныя клеткі — гэта [[кокі]]. Кокі могуць быць злучаны папарна або ў ланцужкі, а іх групы могуць мець выгляд шчыльных пачкаў або вінаграднай гронкі. Прамыя, выцягнутыя ў даўжыню бактэрыі — палачкі, [[бацылы]], [[кластрыдыі]], [[псеўдаманады]]. Падобныя на палачкі, але з адным выгнутым канцом — гэта [[вібрыёны]], а выгнутыя па ўсёй даўжыні — [[спірылы]], [[спірахеты]]. Дыяметр бактэрый 0,1—10 мкм, даўжыня 1—20 мкм, а ніткаватыя шматкяетачныя бактэрыі дасягаюць 50—100 мкм.
 
[[Файл:Average prokaryote cell numbered.svg|thumb|250px|left|Будова бактэрыі – 1. Пілі, 2. Плазмід, 3. [[Рыбасомы]], 4. [[Цытаплазма]], 5. Капсула Плазмалема, 6. [[Клетачная сценка]], 7. ПлазмалемаКапсула, 8. Нуклеоід, 9. Жгуцік]]
Клетка бактэрый складаецца з абалонкі і ўнутрыклетачнага змесціва. Абалонку клетак бактэрый складаюць цытаплазматычная мембрана і клетачная сценка. Галоўным умацавальным рэчывам клетачнай сценкі бактэрый з’яўляецца [[мурэін]]. Дзякуючы [[клетачная сценка|клетачнай сценцы]] клеткі бактэрый захоўваюць сваю форму і вытрымліваюць высокі асматычны ціск.