Свята-Казьма-Дзям’янаўская царква (Вішнева): Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: ' У цэнтры вёскі Вішнева Валожынскага раёна Мінскай вобласці, на ўзвышаным левым беразе р...'
 
Няма тлумачэння праўкі
Радок 1:
У цэнтры вёскі [[Вішнева]] Валожынскага раёна Мінскай вобласці, на ўзвышаным левым беразе р. Альшанка. Пабудавана ў 1865 г. (дата на галоўным фасадзе) з цэглы і бутавага каменю. Акаймавана нізкай бутавай агароджай з 1 арачнымі кілепадобнымі франтонамі-брамамі і старымі ліпавымі пасадкамі.
Помнік архітэктуры рэтраспектыўна-рускага стылю. Будынак 4-часткавай аб'ёмна-прасторавай кампазіцыі. Па падоўжна планіровачнай восі размешчаны 3-ярусная восьмерыковая шатровая вежа-званіца(атынкавана), нізкая і вузкая трапезная, кубападобны аб'ём малітоўнай залы і прамавугольная апсіда. Асноўны 2-ярусны аб'ём (васьмярык на чацверыку) накрыты 4-схільным дахам з цыбулепадобнай галоўкай на барабане. Высокі шацёр званіцы завершаны макаўкай. Галоўны і бакавыя ўваходы вырашаны арачнымі парталамі з кілепадобнымі ліштвамі. Сцены дэкарыраваны атынкаванымі вугламі лапаткамі, акаймаваны прафіляванымі карнізамі і аркатурна-зубчастымі фрызамі, вылучанымі сваёй белізной на паліхромным фоне бутавай муроўкі (швы тынкоўкі дэкарыраваны керамічнай мазаікай). Здвоеныя аконныя праёмы аб'яднаны арачнымі ліштвамі. На фоне бутавай муроўкі тарцовай сцяны апсіды вылучаецца белы рэльефны крыж.