Карасі (род рыб): Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дрНяма тлумачэння праўкі
дрНяма тлумачэння праўкі
Радок 14:
| eol = 24657
}}
'''Карась''' (''Carassius'') — род прэснаводных рыб сямейства карпавых. 2 вiды: '''карась звычайны''', або '''залаты''' (''Carassius carassius''), i '''карась сярэбраны''' (''Carassius auratus''), якi бывае 2 падвiдаў. Пашыраны ў [[Еўразія|Еўразii]]. Адзiн падвiд (''C. a. auratus''), ад якога паходзiць акварыумная [[залатая рыбка]], жыве ў [[Кітай|Кiтаi]], другi (''С. a. gibelio'') — ад басейна [[Амур]]а да [[Заходняя Еўропа|Заходняй Еўропы]]. На Беларусь карась сярэбраны завезены ў [[1948]]. Жывуць у азёрах, рэках, сажалках.
 
Даўжыня да 50 см, маса да 5 кг. Луска буйная. Цела высокае, спiна цёмна-карычневая, бакi залацiстыя. Палавая спеласць у 2-5 гадоў. Для карася сярэбранага ўласцiвы гiнагенез. Нераст парцыённы. Кормяцца бентасам, планктонам, воднай раслiннасцю, дэтрытам. Зiмуюць на дне вадаёмаў, у муле.