Гедзімінавічы: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Няма тлумачэння праўкі
Радок 5:
Кожны з сыноў Гедзіміна (апроч [[Монвід Гедзімінавіч|Монвіда]] або Мантоўта) пакінуў нашчадкаў, якія мусілі ўтварыць асобныя ўдзельныя дынастыі ў тых княствах, якімі валодалі іх бацькі. Але ва ўмовах ўтварэння цэнтралізаванай дзяржавы – ВКЛ, наступныя па Гедзіміне вялікія князі імкнуліся пазбегнуць утварэння ўдзелаў асабліва ў цэнтральнай частцы краіны. Так, [[Новагародак]] пасля смерці [[Карыят Гедзімінавіч|Карыята Гедзімінавіча]] перайшоў у велікакняжацкую ўласнасць, а [[Карыятавічы]] атрымалі ўдзелы на тэрыторыі [[Падолле|Падолля]], адваяванай [[Альгерд]]ам у татар. Увогуле Альгерд імкнуўся рассадзіць сваіх шматлікіх сыноў і пляменнікаў на новадалучаных тэрыторыях (якіх за час свайго панавання ён набыў шмат, выкарыстаўшы часовае аслабленне [[Залатая Арда|Залатой Арды]]).
 
[[Альгерд]] аддаў [[Полацк]] свайму старэйшаму сыну [[Андрэй Альгердавіч|Андрэю]], а яшчэ чацвёра [[Альгердавічы|Альгердавічаў]] атрымалі княствы ў [[Бранск]]у, [[Кіеў|Кіеве]], [[Чарнігаў|Чарнігаве]] і [[Ратна|Ратне]] (апошняе княства вылучана са складу [[Валынь|Валыні]]). [[Кейстут]] для сваіх сыноў вылучыў часткі ўласных уладанняў: [[ГораднаГродна]] і [[Берасце]] (пазней [[Кейстутавічы]] валодалі і Новагародкам). З сыноў [[Нарымонт Гедзімінавіч|Нарымонта]] старэйшы, [[Міхаіл Нарымонтавіч|Міхаіл]], захаваў за сабой бацькоўскі [[Пінск]]. Астатнім яго сынам дасталіся [[Белз]] на захадзе Валыні, [[Старадуб]] на Севершчыне (былой частцы [[Чарнігаўскае княства|Чарнігаўскага княства]]) і правы на тыя вотчыны, якія Нарымонт атрымаў ад [[Вялікі Ноўгарад|Вялікага Ноўгарада]]. Сыны [[Яўнут Гедзімінавіч|Яўнута]] захавалі [[Заслаўскае княства]], а іх нашчадкі праз шлюб набылі яшчэ і [[Мсціслаўскае княства]].
 
Вынікам рускай палітыкі Гедзіміна стала хрышчэнне большасці яго нашчадкаў ў [[праваслаўе]]. Паступова яны пранікаліся мясцовымі інтарэсамі сваіх княстваў і практычна цалкам русіфікаваліся, таму часта у крыніцах называліся “рускімі князямі” і “русінамі”. Некаторыя з Гедзімінавічы па розных прычынах выказвалі сімпатыі да [[Вялікае княства Маскоўскае|Вялікага княства Маскоўскага]] – асноўнага канкурэнта ВКЛ ў падпарадкаванні княстваў колішняй [[Русь|Русі]] і выяджалі туды часовы або заставаліся там на заўсёды. Часова ў Маскву выязджалі Яўнут Гедзімінавіч, [[Андрэй Альгердавіч|Андрэй]], [[Дзмітрый Альгердавіч|Дзмітрый]] і [[Свідрыгайла Альгердавіч|Свідрыгайла Альгердавічы]], а [[Патрыкей Нарымонтавіч]] з двума малодшымі сынамі, [[Фёдар Патрыкеевіч|Фёдарам]] і [[Юрый Патрыкеевіч|Юрыем]], увогуле застаўся там назаўсёды. Абодва Патрыкеевічы зрабіліся потым важнымі маскоўскімі баярамі. Ад Фёдара пайшоў род князёў [[Хаванскія|Хаванскіх]], а ад Юрыя - князёў [[Патрыкеевы]]х, якія пазней падзяліліся на князёў [[Галіцыны]]х і [[Куракіны]]х (гэтыя роды пакінулі значны адбітак у гісторыі Расіі). Старэйшы сын Патрыкея, [[Аляксандр Патрыкеевіч Старадубскі|Аляксандр Старадубскі]], застаўся ў ВКЛ, у кан. 14 ст. ён быў пераведзены са Старадуба ў [[Карэц]] на Валыні. Яго нашчадкі ўтварылі род князёў [[Карэцкія|Карэцкіх]].