Выканаўчы камітэт Рады Усебеларускага з’езда: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: ''''ВЫканаўчы камітэт Рады Усебеларускага з'езда''' — орган улады, створаны Радай Першы Усе...'
 
Няма тлумачэння праўкі
Радок 13:
 
[[20 лютага]] [[1918]] Выканком выдаў [[Першая Устаўная грамата|Першую Устаўную грамату]], паводле якой ён абвяшчаў найвышэйшай часовай уладай Беларусі «для кіравання краем і склікання, як можна хутчэй, Усебеларускага Устаноўчага сойму». [[21 лютага]] Выканком сфарміраваў урад — [[Народны сакратарыят Беларусі]] на чале з [[Язэп Якаўлевіч Варонка|Я. Варонкам]] — і ўсклаў на яго выканаўчую ўладу. Германскія акупацыйныя ўлады, якія [[21 лютага]] прыйшлі ў [[Мінск]], не прызнавалі Народны сакратарыят. [[3 сакавіка]] [[Германская імперыя|Германія]] і [[РСФСР|Савецкая Расія]] заключылі [[Брэсцкі мір|Брэсцкі мір]], паводле якога Беларусь была падзелена паміж імі. Выконваючы волю Усебеларускага з'езда і развіваючы ідэі Першай Устаўной граматы аб праве беларускага народа на «поўнае самаазначэнне», Выканком выдаў [[9 сакавіка]] [[Другая Устаўная грамата|Другую Устаўную грамату]], у якой Беларусь абвяшчалася Народнай Рэспублікай. Да склікання Устаноўчага Сойму заканадаўчая ўлада перадавалася Радзе Усебеларускага з'езда. Аднак ва ўмовах германскай акупацыі выбары ва Усебеларускі Устаноўчы сойм правесці было немагчыма. [[18 сакавіка]] Рада Усебеларускага з'езда на пленарным пасяджэнні абвясціла сябе [[Рада БНР|Радай Беларускай Народнай Рэспублікі]] і т.ч. узяла на сябе функцыі парламента. Выканком спыніў сваё існаванне.
 
== Літаратура ==
* Варонка, Я. Беларускі рух ад 1917 да 1920 году: кароткі агляд / Я. Варонко. — Менск [Мінск]: Беларускае кааперацыйна-выдавецкае таварыства «Адраджэнне», 1991. — 29 с.
* Езавітаў, К. Першы Усебеларускі кангрэс // Беларуская мінуўшчына. — 1993. — № 1. — С.
* Казбярук, У. Паміж молатам і кавадлам, або Крок наперад, два крокі назад // Літаратура і мастацтва. — 1991. — № . — 8 сакавіка. — С.; № . — 15 сакавіка. — С.; № . — 22 сакавіка. — С.
* Сідарэвіч, А. М. Выканаўчы камітэт Рады Усебеларускага з'езда / А. М. Сідарэвіч // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: У 6 т. / Беларуская Энцыклапедыя; Рэдкал.: М. В. Біч і інш.; Прадм. М. Ткачова; Маст. Э. Э. Жакевіч. Т. 2: Беліцк—Гімн / Рэдкал.: Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелЭн, 1994. — 536 с. — С. 370—371. — ISBN 5-85700-142-0.
* Турук, Ф. Ф. Белорусское движение: Очерк истории национального и революционного движения белорусов: С прил.образцов белорус.нелегал.лит.,важнейших документов белорус.полит.партий и национальные организации и этнографические карты белорусского племени, сост. Е. Ф. Карским / Предисл. А. Кавки. — Б.м., 1994 (Мн.:Картогр. ф-ка Белгеодезии). — 144 с. + 1 л. карт.
 
[[Катэгорыя:Беларуская Народная Рэспубліка]]