Розніца паміж версіямі "Часовы рабоча-сялянскі савецкі ўрад Беларусі"

др
няма тлумачэння праўкі
др
== Дзейнасць ==
Друкаваным органам урада стала газета «[[Весткі Часовага рабоча-сялянскага саяецкага ўраду Беларусі]]», якая выходзіла на беларускай,
рускай, польскай і яўрэйскай ([[ідыш]]) мовах. [[1.1 студзеня]]. [[1919]] [[З. Жылуновіч]], [[А. Мяснікоў]], [[І. Рэйнгольд]], [[А. Чарвякоў]], С. Іваноў падпісалі [[Маніфест Часовага рабоча-сялянскага савецкага ўрада Беларусі]]. Гэты дзень стаў днём нараджэння [[ССРБ]] і яе ўрада.
 
Маніфест дэклараваў палітычныя, эканамічны і сацыяльныя асновы новай краіны, ануляваў пастановы, дагаворы, загады і распараджэнні акупацыйных улад, аб'яўляў па-за законам [[Рада БНР|Раду Беларускай Народнай Рэспублікі]], утвораную [[25.3]].[[1918]].
 
Адным з галоўных кірункаў эканамічнай палітыкі ўрад называў нацыяналізацыю памешчыцкіх, манастырскіх і царкоўных зямель, пераход у рукі дзяржавы лясоў, чыгункі, поштаў і тэлеграфаў, фабрык, заводаў, банкаў; устанаўліваў 8-гадзінны рабочы дзень. Яго абнародаванне адбылося ў газеце «Звезда» (3.1.1919), «Жизнь национальностей» ([[5.1. студзеня]] 1919), «Известия Витебского губернского Совета…» (10.1.1919). Усе пасяджэнні ўрада адбываліся ў [[Мінск]]у: 7, 11, 16, 17, 21 і 27.1.1919.
 
3-за розных поглядаў [[З. Жылуновіч]]а і [[А. Ф. Мяснікоў|А. Мяснікова]] [з 1.1.1919 старшыня ЦБ КП(б)Б, з 21.1.1919 старшыня Ваенна-рэвалюцыйнага Савета БССР] на асаблівасці самавызначэння Беларусі, узаемаадносіны ўрада і партыйнага кіраўніцтва, некаторыя кадравыя пытанні Масква прызначыла ўпаўнаважаных пры ўрадзе і ЦБ КП(б)Б: адпаведна Д. Ю. Гопнера — ад СНК РСФСР, А. А. Іофе — ад ЦК РКП(б). 3 гэтага моманту [[І. Сталін]] адышоў на другі план.
 
Інтарэсы ўрада ў СНК РСФСР прадстаўляў [[Белнацком]]. Незалежнасць Беларусі як дзяржавы ВЦВК РСФСР прызнаў толькі [[31.1. студзеня]] [[1919]]. У ліку першых дзяржаўных актаў былі ўрадавыя пастановы аб дзейнасці ў пераходны перыяд дэкрэтаў і пастаноў РСФСР (10.1.1919), пераходзе ўлады ў БССР у рукі часовага ўрада, скасаванні Аблвыкамзаха і Мінскага губрэўкома (19.1.1919).
 
[[27.1. студзеня]] [[1919]] прыняты дэкрэт аб фактах матэрыяльных і культурных страт Беларусі ў перыяд яе акупацыі германскімі войскамі, [[29.1. студзеня]] [[1919]] — дэкрэт аб нацыяналізацыі аптэк. 3 1.2.1919 у Беларусі ўстанаўліваўся петраградскі час з пераводам стрэлак на 1 гадзіну наперад.
 
Значную ўвагу беларускі ўрад аддаваў крыніцам фарміравання бюджэту і яго размеркаванню. Крыніцы заставаліся тыя, што існавалі ў губернскіх бюджэтаў: адлік ад усіх відаў падаткаў, пазыкі. Пры ўрадзе дзейнічала спецыяльная бюджэтна-фінансавая камісія з прадстаўнікоў камісарыятаў фінансаў, унутраных спраў, дзяржаўнага кантролю для дакладнага і справядлівага размеркавання грошай. Для выканання аднаўленчых работ Беларусі патрэбен быў крэдыт у суме 25 млн. руб., але атрымала яна толькі 10 млн. 3 улікам усіх відаў фінансавых паступленняў грашовыя сродкі атрымалі камісарыяты харчавання (18 млн. руб.), сацыяльнай дапамогі (5 млн. руб.), юстыцыі (1 млн. 363 тыс. руб.), аховы здароўя і земляробства (па 500 тыс. руб.), замежных спраў (10 тыс. руб.).