Сцябло: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Няма тлумачэння праўкі
Радок 1:
[[File:Phoenix-Camelback-Saguaro-with-exposed-roots-2728.JPG|thumb|Кактус]]
'''Сцябло''' — восевы вегетатыўны орган [[расліны|раслін]], частка [[парастак|парастка]].
 
Радок 10:
Сцёблы могуць па-рознаму размяшчацца ў прасторы. У большасці раслін сцёблы прамастаячыя. У іх добра развіта механічная тканка. Павойныя сцёблы здольны да кругавых вярчальных рухаў. Гэта дазваляе раслінам абвівацца вакол апоры ([[бярозка палявая]]). Лазячыя (або самазачэпныя) парасткі падтрымліваюць вертыкальнае становішча расліны пры дапамозе розных прыстасаванняў. [[Вінаград]] і чына чапляюцца за апору з дапамогай вусікаў. [[Плюшч]] чапляецца за дрэвы, сцены каранямі. Сцелістыя сцёблы размяшчаюцца гарызантальна на паверхні глебы. Яны характэрны для [[гарбуз]]а, [[кавун]]а, агурка, дыні. Паўзучыя сцёблы ўтвараюць на вузлах прыдаткавыя карані і ўкараняюцца. Дзякуючы гэтаму расліны могуць хутка займаць вялікія тэрыторыі. Такія сцёблы характэрны для дуброўкі гусінай, [[суніцы|суніц]], [[блюшчык плюшчападобны|блюшчыка плюшчападобнага]].
 
[[Файл:Chaume de bambou bamboo stalk VAN DEN HENDE ALAIN CC BY SA 40 02005.jpg|thumb|Сцёблы бамбука]]
Рост сцябла ў даўжыню (верхавінкавы рост) адбываецца за кошт утваральнай тканкі конуса нарастання сцябла. Яго клеткі дзеляцца і растуць. За кошт гэтага парастак павялічваецца ў памерах. Адначасова
Рост сцябла ў даўжыню (верхавінкавы рост) адбываецца за кошт утваральнай тканкі конуса нарастання сцябла. Яго клеткі дзеляцца і растуць. За кошт гэтага парастак павялічваецца ў памерах. Адначасова з утварэннем сцябла на конусе нарастання закладваюцца зачаткі лістоў. У злакаў сцябло расце за кошт утваральнай тканкі, якая знаходзіцца ў вузлах. Дзякуючы дзяленню і росту клетак гэтай тканкі адначасова адбываецца падаўжэнне многіх міжвузелляў. Такі рост называецца ўставачным. Пры ўставачным росце сцябло расце хутчэй, чым пры верхавінкавым. Так, у [[бамбук]]а сцёблы за суткі могуць вырастаць на 1 м.
 
Сцёблы большасці відаў раслін галінуюцца. Галінаванне забяспечвае павелічэнне надземнай часткі расліны. У самым простым выпадку верхавіна галоўнай восі парастка здольна вільчаста раздвойвацца і ўтвараць два парасткі наступнага парадку. Такі тып галінавання называецца верхавінкавым. Гэта найбольш прымітыўны тып галінавання. У цяперашні час ён сустракаецца толькі ў невялікай колькасці раслін. Для большасці вышэйшых раслін характэрна бакавое галінаванне. Пры гэтым бакавыя парасткі развіваюцца з бакавых пупышак. Рост расліны ў вышыню адбываецца за кошт развіцця верхавінкавай пупышкі, а рост у шырыню — дзякуючы развіццю бакавых пупышак.