Сталон: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дрНяма тлумачэння праўкі
дрНяма тлумачэння праўкі
Радок 2:
'''Сталон''' ({{lang-la|Stolónis}}) — тонкі падземны або надземны відазменены [[парастак]] некаторых [[Расліны|раслін]], з доўгімі і тонкімі міжвузеллямі, безліставы або з лускападобным бясколерным ці зялёным [[Ліст|лісцем]].
 
У адрозненне ад [[карэнішча]], сталон недаўгавечны і ў ім не адбываецца назапашвання пажыўных рэчываў. Падземныя сталоны ўтвараюцца нарнапр. у [[бульба|бульбы]]. Надземныя сталоны, якія часта называюць вусамі, характэрны напр. для [[суніцы|суніц]].
 
Сталоны прызначаны для [[вегетатыўнае размнажэнне|вегетатыўнага размнажэння]] і адносна недаўгавечныя. Звычайна адміраюць у год утварэння або пасля першай перазімоўкі. На падземных сталонах звычайна развіваюцца [[Клубень|клубні]] ([[бульба]], [[семачок]]), [[Цыбуліна|цыбуліны]] ([[гладыёлус]], [[цюльпан]]), або маладыя расліны ([[суніцы]], [[казялец паўзучы]], [[касцяніцы]]). Надземныя сталоны сцелюцца па зямлі і ўкараняюцца ў вузлах.