Мінскі Савет рабочых і салдацкіх дэпутатаў: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дрНяма тлумачэння праўкі
Радок 7:
[[25 кастрычніка]] прэзідыум Савета пастанавіў утварыць рэвалюцыйны штаб з мэтай прадухілення магчымых беспарадкаў. [[26 кастрычніка]], даведаўшыся аб падзеях у [[Петраград]]зе, бальшавікі — члены прэзідыума ад імя выканкома выдалі «Загад № 1 да насельніцтва горада Мінска і яго наваколляў», дзе заяўлялася пра пераход улады да Мінскага Савета.
 
Вызваленыя з турмы і гаўптвахтаў салдаты (каля 800 чал.) былі аб'яднаны ў 1-ы Рэвалюцыйны полк імя Мінскага Савета. Пэўную дапамогу бальшавікам аказалі салдаты 37-га і 289-га палкоў, са складу якіх былі вылучаны каравулы, патрулі, нарады на пошіу, тэлефон, тэлеграф і ў штаб фронту. [[27 кастрычніка]] выйшаў «[[Бюллетень Минского Совета рабочих и солдатских депутатов (1917)|«Бюллетень Минского Совета рабочих и солдатских депутатов»]]» з «Загадам № 1», «Дэкрэтам аб міры» і іншыя публікацыямі. У 2-й палове таго ж дня члены выканкома — небальшавікі асудзілі дзейнасць прэзідыума. Лідэры Савета былі вымушаны прызнаць уладу [[Камітэт выратавання рэвалюцыі Заходняга фронту|Камітэта выратавання рэвалюцыі Заходняга фронту]] і накіравалі ў яго сваіх прадстаўнікоў. Па загаду Ваенна-рэвалюцыйнага камітэта Заходняга фронту ў ноч на [[2 лістапада]] ў [[Мінск]] прыбыў бліндзіраваны цягнік. Вечарам [[2 кастрычніка]] адбылося пашыранае пасяджэнне Савета. Уся ўлада ў горадзе перайшла да ВРК Заходняга фронту, ядро якога складаў бальшавіцкі прэзідыум Савета. Да [[25 студзеня]] [[1918]] існавалі настурныя аддзелы: па арганізацыі Чырвонай Гвардыі (разам з цэнтральным штабам), па арганізацыі РСЧА Мінскага гарнізона, па барацьбе з контррэвалюцыяй і спекуляцыяй, асветы, жыллёвай кааперацыі, працы, мяцовага самакіравання, агітацыі і арганізацыі і інш. Паводле партыйнай прыналежнасці члены камісій былі ў пераважнай большасці бальшавікамі. 19 лютага кіраўніцтва Савета разам з іншымі бальшавіцкімі ўстановамі пакінула Мінск з прычыны наступлення германскіх войск.
 
Мінскі Савет пачаў адраджацца ў снежні [[1918]], калі напярэдадніэвакуацыі германскіх войск адбыліся выбары ў гарадскі Савет рабочых дэпутатаў. У выніку дамовы яго прэзідыума з ВРК Мінскай губерні да канца студзеня [[1919]] былі арганізаваны перавыбары Савета, які атрымаў назву Мінскі Савет рабочых і чырвонаармейскіх дэпутатаў.