Амёба звычайная: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дрНяма тлумачэння праўкі
дрНяма тлумачэння праўкі
Радок 11:
'''Амёба звычайная''' (''Amoeba proteus'') — від аднаклетачных гетэратрофных [[пратысты|пратыстаў]].
 
Сустракаецца ў невялікіх мелкіх сажалках або праточных канавах з глеістым дном. Цела складаецца з адной [[клетка|клеткі]] і дасягае ў дыяметры 0,1—0,3 мм. Форма цела пастаянна мяняецца, і ў розных яго ўчастках утвараюцца ілжэножкі — часовыя структуры, што служаць для захоплівання ежы і для перамяшчэння.
 
Абалонка складаецца з [[цытаплазматычная мембрана|цытаплазматычнай мембраны]]. Унутрыклетачнае змесціва ўключае [[цытаплазма|цытаплазму]], [[клетачнае ядро|ядро]] і [[арганоіды]]. Цытаплазма амёбы пастаянна рухаецца і здольна даволі хутка пераходзіць з больш густога стану ў больш вадкі і наадварот. Калі ток цытаплазмы накіроўваецца ў адзін з бакоў клеткі, то спачатку ў гэтым месцы ўтвараецца адна або некалькі лжэножак, пасля чаго амёба як бы «перацякае» з аднаго месца на іншае.