Амёба звычайная: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дрНяма тлумачэння праўкі
дрНяма тлумачэння праўкі
Радок 15:
Абалонка складаецца з [[цытаплазматычная мембрана|цытаплазматычнай мембраны]]. Унутрыклетачнае змесціва ўключае [[цытаплазма|цытаплазму]], [[клетачнае ядро|ядро]] і [[арганоіды]]. Цытаплазма амёбы пастаянна рухаецца і здольна даволі хутка пераходзіць з больш густога стану ў больш вадкі і наадварот. Калі ток цытаплазмы накіроўваецца ў адзін з бакоў клеткі, то спачатку ў гэтым месцы ўтвараецца адна або некалькі лжэножак, пасля чаго амёба як бы «перацякае» з аднаго месца на іншае.
 
Амёба мае скарачальную [[вакуоля|вакуолю]]. У вакуолю з цытаплазмы паступае вада, якая перыядычна выдаляецца ў навакольнае асяроддзе. Так скарачальная вакуоля рэгулюе ўнутрыклетачны ціск.

Жывіцца амёба, паглынаючы [[бактэрыі|бактэрый]], аднаклетачныя водарасці і іншыя дробныя арганізмы, а таксама кавалачкі мёртвай арганікі. Судакранаючыся з харчовай часцінкай, яна ўтварае злева і справа ад яе лжэножкі. Затым ілжэножкі злучаюцца так, каб часцінка апынулася ў акружэнні цытаплазматычнай мембраны. Утвараецца замкнуты мембранны пузырок, які называецца стрававальнай вакуоляй. У ёй адбываецца ператраўліванне захопленай ежы. Прадукты ператраўлівання са стрававальнай вакуолі паступаюць у цытаплазму. Там яны выкарыстоўваюцца на падтрыманне працэсаў жыццядзейнасці. Затым стрававальная вакуоля падыходзіць да паверхні клеткі і зліваецца з цытаплазматычнай мембранай. Пры гэтым неператраўленыя рэшткі ежы выкідваюцца вонкі.
 
Размнажэнне толькі бясполае — шляхам дзялення клеткі папалам. Яно адбываецца, калі амёба дасягае пэўных памераў. Спачатку дзеліцца ядро, а затым утвараецца перацяжка цытаплазмы. Затым прыблізна аднолькавыя даччыныя амёбы аддзяляюцца адна ад адной. Пры аптымальных умовах увесь працэс займае не больш за паўгадзіны. Новыя амёбы самастойна жывяцца і растуць, а затым зноў дзеляцца.