Амёба звычайная: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дрНяма тлумачэння праўкі
дрНяма тлумачэння праўкі
Радок 17:
Амёба мае скарачальную [[вакуоля|вакуолю]]. У вакуолю з цытаплазмы паступае вада, якая перыядычна выдаляецца ў навакольнае асяроддзе. Так скарачальная вакуоля рэгулюе ўнутрыклетачны ціск.
 
Жывіцца амёба, паглынаючы [[бактэрыі|бактэрый]], аднаклетачныя водарасці і іншыя дробныя арганізмы, а таксама кавалачкі мёртвай арганікі. Судакранаючыся з харчовай часцінкай, яна ўтварае злева і справа ад яе лжэножкі. Затым ілжэножкі, якія затым злучаюцца так, каб часцінка апынулася ў акружэнні цытаплазматычнай мембраны. Утвараецца замкнуты мембранны пузырок, які называецца стрававальнай вакуоляй. У ёй адбываецца ператраўліванне захопленай ежы. Прадукты ператраўлівання са стрававальнай вакуолі паступаюць у цытаплазму. Там яны выкарыстоўваюцца на падтрыманне працэсаў жыццядзейнасці. Затым стрававальная вакуоля падыходзіць да паверхні клеткі і зліваецца з цытаплазматычнай мембранай. Пры гэтым неператраўленыя рэшткі ежы выкідваюцца вонкі.
 
Размнажэнне толькі бясполае — шляхам дзялення клеткі папалам. Яно адбываецца, калі амёба дасягае пэўных памераў. Спачатку дзеліцца ядро, а затым утвараецца перацяжка цытаплазмы. Затым прыблізна аднолькавыя даччыныя амёбы аддзяляюцца адна ад адной. Пры аптымальных умовах увесь працэс займае не больш за паўгадзіны. Новыя амёбы самастойна жывяцца і растуць, а затым зноў дзеляцца.