Мікалай Радзівіл Чорны: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Тэгі: Праўка з маб. прылады Праўка праз мабільную версію сайта
Няма тлумачэння праўкі
Тэгі: Праўка з маб. прылады Праўка праз мабільную версію сайта
Радок 76:
Мікалай Радзівіл Чорны разам са сваім стрыечным братам [[Мікалай Радзівіл Руды|Мікалаем Радзівілам Рудым]] спрыяў заключэнню шлюбу сваёй стрыечнай сястры [[Барбара Радзівіл|Барбары]] (роднай сястрой Рудога) з вялікім князем літоўскім [[Жыгімонт Аўгуст|Жыгімонтам Аўгустам]]{{sfn|Багадзяж М. Сыны|2002|с=40}}.
 
Упершыню Жыгімонт Аўгуст звярнуў увагу на паўдавеўшую Барбару ў [[1542]] годзе. Паколькі са смерцю Станіслава [[род Гаштольдаў]] перасёкся, то ўласнікам маёмасці станавіўся вялікі князь, які прыехаў у [[Вёска Геранёны|Геранёны]], каб уступіць у правы. Там ён пазнаеміўся з Барбарай, у якой была рэпутацыя досыць вольнай жанчыны. Сам Чорны неаднаразова асуджаў сястру за любоў да асалодаў д'ябалькіхябальскіх{{sfn|Уладары|2007|с=88}}. У гэты час Жыгімонт яшчэ быў жанатым чалавекам, аднак сваю жонку Лізавету Габсбург, дачку аўстрыйскага імператара [[Фердынанд I Габсбург|Фердынанда І]], непрыгожую і хваравітую жанчыну, з якой быў абручаны з самага дзяцінства, не любіў{{sfn|Радзивилы|1997|с=54}}.
 
Адносіны вялікага князя і Барбары перараслі ў каханне пасля смерці Лізаветы ў [[1545]] годзе. Па сведчаннях папскага нунцыя Грацыяні, Жыгімонт, зачараваны «''яе навабамі і пяшчотамі''» «''з запалам яе пажадаў''»{{sfn|Уладары|2007|с=88}}. Барбара атрымала магчымасць выйсці замуж за Жыгімонта, аднак той не вырашаўся на апошны крок, баючыся рэакцыі сваёй маці{{sfn|Радзивилы|1997|с=55}}. Знаходзячыся ў Вільні, манарх часта патаемна ноччу прыходзіў да Барбары, дом якой знаходзіўся побач з палацам Жыгімонта{{sfn|Уладары|2007|с=90}}. Аб гэтых візітах стала вядома Мікалаю Чорнаму і Мікалаю Рудому, якія патрабавалі ад вялікага князя спыніць сустрэчы з Барбарай, каб не кідаць цень на гонар роду Радзівілаў. Жыгімонт паабяцаў, аднак неўзабаве парушыў сваё абяцанне{{sfn|Радзивилы|1997|с=56}}.