Стары горад (Слуцк): Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Няма тлумачэння праўкі
Радок 5:
Спачатку горад развіваўся ва ўсходнім напрамку. Паміж пасадам і замкам знаходзілася [[гандлёвая плошча]], у [[1419]] г. тут пабудаваны [[фарны касцёл, Слуцк|фарны касцёл]]. У канцы [[XV ст.]] Слуцк пачаў расці ў заходнім напрамку, расшыраўся і на поўнач, фармаваўся як горад з [[радыяльна-кальцавая планіроўка|радыяльна-кальцавой планіроўкай]].
 
У [[1579]] г. Слуцк быў падзелены паміж трыма братамі [[Алелькавічы|Алелькавічамі]] на Стары горад, [[Новы горад, Слуцк|Новы горад]] і [[Востраў, Слуцк|Востраў]]. Стары горад з Верхнім і Ніжнім замкамі атрымаў [[Юрый Юр'евіч Алелькавіч|Юрый Юр'евіч]]<ref name="ЭВКЛ">{{крыніцы/ЭВКЛ|1}}</ref>. У [[1592]] г. усе часткі горада і [[Слуцкае княства]] былі зноў аб'яднаны і перайшлі да апошняй князёўны з роду Алелькавічаў — [[Соф'я Юр'еўна Алелькавіч|Соф'і Юр'еўны]], а праз яе — да [[Радзівілы|Радзівілаў]].
 
У [[1696]] г. на тэрыторыі Старога горада, непадалёку ад [[Востраўская брама, Слуцк|Востраўскай брамы]] езуіты пабудавалі драўляную капліцу і кляштарны корпус. У пачатку [[XVIII ст.]], паводле праекту дойліда-манаха Я. Клауса, пабудаваныя новы драўляны кляштар, [[касцёл Святога Духа, Слуцк|касцёл Святога Духа]], да якога прымыкаў сад.