Розніца паміж версіямі "Камітэт выратавання рэвалюцыі Заходняга фронту"

др
няма тлумачэння праўкі
др
'''Камітэт выратавання рэвалюцыі Заходняга фронту''' - надзвычайнае аб’яднанне партыйных, грамадскіх арганізацый [[Мінск]]а, салдацкіх камітэтаў 2-й, 3-й, 10-й армій, 2-й Каўказскай кавалерыйскай дывізіі на чале з франтавым камітэтам Заходняга фронту, створанае 7 – 9 лістапада 1917 з мэтай захавання ўлады Часовага ўрада ў час [[Кастрычніцкая рэвалюцыя|Кастрычніцкагаа ўзброеннага паўстання]] 1917. Паводле партыйнай прыналежнасці большасць членаў камітэта складалі [[Партыя сацыялістаў-рэвалюцыянераў|эсэры]], меншавікі і [[бунд]]аўцы. Функцыі друкаванага органа выконвала газеты заходнефрантавога выканкома [[“Фронт”]]. Камітэты выратавання рэвалюцыі былі створаны ў [[Бабруйск]]у, [[Орша|Оршы]], [[Полацк]]у. [[9 лістапада]] камітэт запатрабаваў ад Мінскага Савета перадачы яму ўсёй улады ў горадзе. У выніку кампрамісу з Саветам ён абавязаўся не пасылаць узброенныя часці на [[Петраград]] і [[Масква|Маскву]] і не прапускаць іх праз [[Мінск]]; Савет згадзіўся перадаць камітэту ўладу ў раёне Заходняга фронту і дэлегаваў у яго склад двух прадстаўнікоў ([[Іван Якаўлевіч Алібегаў|І.Я. Алібегава]], [[Ян Францавіч Пярно|Я. Ф. Пярно]]). Камітэт абвясціў сябе часовай уладай на ўсім Заходнем фронце і ў прыфрантавой паласе да склікання Устаноўчага сходу і [[10 лістапада]] выдаў загад №1. Бальшавікі Мінска прынялі захады па ўмацаванні сваіх сіл, дзейнасць Савета падтрымалі прафсаюзы і іншыя арганізацыі. [[13 лістапада]] на пасяджэнні Мінскага Савета фракцыі бальшавікоў і левых эсэраў вынеслі пастанову аб выхадзе з Камітэта выратавання. [[14 лістапада]] адбылося апошняе пасяджэнне гэтага аб’яднання з удзелам бальшавікоў. Загадам ВРК ад [[17 лістапада]] камітэт распушчаны.
 
== Літаратура ==