Мікалай Радзівіл Чорны: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Тэгі: Праўка з маб. прылады Праўка праз мабільную версію сайта
Няма тлумачэння праўкі
Тэгі: Праўка з маб. прылады Праўка праз мабільную версію сайта
Радок 90:
У Літве Чорны прабыў нядоўга. З-за пагрозы з боку крымскіх татараў, якія прыйшлі на [[Валынь]] і [[Галіцыя|Галіцыю]], Жыгімонт Аўгуст паслаў на абарону польскае войска на чале з гетманам Янам Тарнаўскім, з якім на Валынь выехаў і Чорны. Актыўныя баявыя дзеянні не вяліся: татары, нарабаваўшы дабра і захапіўшы палонных, вярнуліся ў [[Крым]]. Па выніках кампаніі Жыгімонт Аўгуст прапанаваў Радзівілу Чорнаму гетманскую булаву, але той адмовіўся ад пасады{{sfn|Уладары|2007|с=100}}, больш імкнучыся да дыпламатычнай дзейнасці{{sfn|Радзивилы|1997|с=60}}.
 
Значна палепшылася сітуацыя з каранацыяй Барбары. Па парадзе Чорнага кароль дамовіўся з Габсбургамі, абяцаючы не падтрымліваць свайго пляменніка Яна Заполі за венгерскую карону узаменўзамен на падтрымку супраць унутранай апазіцыі. Першым на бок Жыгімонта перайшоў [[прымас]] Мікалай Дзяргоўскі, а за ім і іншыя галоўныя праціўнікі шлюбу. На наступным сойме большасць шляхты ўжо падтрымлівала караля. Нарэшце, [[9 снежня]] [[1550]] года Барбара была каранавана як польская каралева. А [[26 снежня]] Чорны атрымаў пасаду канцлера{{sfn|Уладары|2007|с=100}}.
 
У гэты час Радзівілы сталі самым багатым і ўплывовым родам у княстве. Так, у коннае войска яны выстаўлялі 930 вершнікаў, а роднасныя ім [[Род Осцікаў|Осцікавічы]] яшчэ 337. Гэта было больш, чым выстаўлялі [[Род Гальшанскіх|Гальшанскія]], [[род Сапегаў|Сапегі]], [[род Кішкаў|Кішкі]], [[род Слуцкіх|Слуцкія]] і Лукомскія разам узятыя{{sfn|Багадзяж М. Сыны|2002|с=41}}.