Мікалай Радзівіл Чорны: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Тэгі: Праўка з маб. прылады Праўка праз мабільную версію сайта
Няма тлумачэння праўкі
Тэгі: Праўка з маб. прылады Праўка праз мабільную версію сайта
Радок 110:
Радзівіл Чорны ўзначальваў дзяржаўную камісію па правядзенню аграрнай рэформы ([[валочная памера|валочнай памеры]]) у гаспадарскіх маёнтках, якая прапанавала [[Устава на валокі|Уставу на валокі]]{{sfn|Энцыклапедыя гісторыі Беларусі|2001}}. Ідэя рэформы адносілася да часоў каралевы [[Бона Сфорца|Боны Сфорцы]], якую падтрымліваў ейны духоўнік Лісманіні. Рэформы аднак абмежаваліся ўладаннямі каралевы ў Гарадзенскім і Кобрынскім староствах. У пачатку 1550-ых гадоў Чорны, зацікавіўся пераўтварэннямі на землях Боны Сфорцы і ўбачыўшы эфектыўнасць рэформаў, стварыў адмысловую камісію, якая пачала працаваць у [[1556]] годзе. Разам з Чорным працавалі [[Пісар вялікі літоўскі|пісар ВКЛ]] [[Астафій Багданавіч Валовіч|Астафій Валовіч]] і адзін з непасрэдных выканаўцаў пераўтварэнняў на землях каралевы Пётр Хвальчэўскі. Камісія падрыхтавала Уставу на валокі, абвешчаную Жыгімонтам Аўгустам восенню [[1557]] года, якая на доўгія часы вызначыла гаспадараванне зямлёй у Вялікім княстве{{sfn|Залаты век|2001|с=80-81}}.
 
У [[1561]] годзе ў сувязі з ад'ездам Жыгімонта Аўгуста ў Польшчу Мікалай Радзівіл абвешчаны намеснікам вялікага князя{{sfn|ВКЛ. Энцыклапедыя|2006}}. Чорны пагадзіўся з неабходнасцю судовай рэформы, і пасля выдання [[Бельскі прывілей|Бельскага прывілея]] уў краіне было абвешчана стварэнне шляхетскіх саслоўных судоў. Пасля праведзеня павятовай рэформы былі створаны [[соймікі]], якія выконвалі ролю мясцовага самакіравання. У выніку рэформ адбылася кансалідацыя шляхетскага саслоўя{{sfn|Беларуская Энцыклапедыя|2001}}, а шляхта выходзіла з падпарадкавання магнатам.
 
Дыпламатычная дзейнасць Мікалая Радзівіла і яго сябра [[Астафій Багданавіч Валовіч|Астафія Валовіча]] прывяла да пераходу на бок Вялікага Княтсва Літоўскага значнага рускага ваяра, сябра Івана Грознага, князя [[Андрэй Міхайлавіч Курбскі|Андрэя Курбскага]]{{sfn|Радзивилы|1997|с=75}}.