Сацыялістычная Савецкая Рэспубліка Беларусі: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др афармленне
Няма тлумачэння праўкі
Радок 109:
Пасля заканчэння германскай акупацыі Беларусі ў канцы 1918 і заняцця яе тэрыторыі Чырвонай Арміяй узнікла неабходнасць тэрміновага стварэння на гэтых землях савецкай дзяржаўнасці. Ліквідаваўшы войскамі Чырвонай Арміі БНР, у снежні 1918 ЦК РКП(б) прыняў рашэнне пра стварэнне беларускай савецкай рэспублікі.
 
30—31 снежня [[I з'езд КП(б)Б|6-я Паўночна-Заходняя канферэнцыя РКП(б) (гл. [[Першы з'езд КП(б)Б]]), якая адбылася ў [[Смаленск]]у, прыняла рэзалюцыю пра абвяшчэнне самастойнай Савецкай Рэспублікі Беларусь. У склад гэтага ўтварэння ўвайшлі Віцебская, Гродзенская, Магілёўская, Мінская губерні, заходнія паветы Смаленскай, беларускія паветы [[Віленская губерня|Віленскай]], Ковенскай і Чарнігаўскай губерняў. Сфарміраваны [[Часовы рабоча-сялянскі савецкі ўрад Беларусі]] (старшыня [[З. Жылуновіч]]), маніфестам якога [[1 студзеня]] [[1919]] Беларусь абвешчана Сацыялістычнай Савецкай Рэспублікай, а [[Рада БНР|Рада]] і ўрад БНР аб'яўлены па-за законам. Такім чынам, партыйная канферэнцыя ўзяла на сябе функцыі ўстаноўчага сходу і парламента Беларусі.
 
Існаванню беларускай дзяржаўнасці працівіліся прыхільнікі ідэі ўнітарнай камуністычнай дзяржавы, як у Маскве, гэтак і на месцах.