Мікалай Радзівіл Чорны: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Тэгі: Праўка з маб. прылады Праўка праз мабільную версію сайта
Няма тлумачэння праўкі
Тэгі: Праўка з маб. прылады Праўка праз мабільную версію сайта
Радок 152:
Упершыню Мікалай Радзівіл сутыкнуўся з ідэямі Рэфармацыі падчас вандроўкі ў Германію. Вярнуўшыся ў Вільню, Чорны пазнаёміўся з [[Абрагам Кульва|Абрагамам Кульвай]], а калі апошняга ў [[1542]] годзе выгналі з Вільні, Радзівіл узяў пад апеку хворую маці прапаведніка Рэфармацыі. У гэты ж час малодшы брат Чорнага [[Ян Радзівіл, 1516—1551|Ян]] паехаў на лячэнне ў [[Італія|Італію]], заехаўшы ў [[Вітэнберг]], ён пазнаёміўся з [[Філіп Меланхтан|Філіпам Меланхтанам]], пасля чаго прыняў евангельскае вучэнне і стаў яго гарачым вызнаўцам. У [[1552]] годзе Мікалай Радзівіл зрабіў рэвізійную вандроўку ў [[Бярэсце]], дзе пазнаёміўся з магістрам тэалогіі [[Кракаўскі ўніверсітэт|Кракаўскага ўніверсітэта]] [[Сымон Зак|Сымонам Закам]], пасля чаго ў горадзе была арганізавана евангельская царква, прапаведнікам якой стаў сам Зак. Канчатковы зварот да Рэфармацыі адбыўся вясною 1553 года пасля вандроўкі ў Германію. Мікалай Радзівіл публічна абвесціў, што вызнае евангельсую веру і закладае евангельскую царкву ў сваім палацы ў Лукішках, запрашаючы туды ўсіх, хто жадае вызнаваць евангелькую веру{{sfn|Залаты век|2001|с=53-61}}.
 
Радзівіл Чорны шырока адчыняў малітоўныя дамы і школы{{sfn|Энцыклапедыя гісторыі Беларусі|2001}}, толькі кальвіністкіх збораў ім было адчынена 132{{sfn|Багадзяж М. Сыны|2002|с=42}}{{sfn|Радзивилы|1997|с=66}}. У [[1553]] годзе ён залажыў у сваім замку першы на Беларусі рэфармацыйны збор у [[Бярэсце|Бярэсці]], а каля [[1557]] года арганізавана галоўная рэфармацыйная абшчына ВКЛ у [[Вільня|Вільні]] ў радзівілаўскім палацы ў Лукішках. У Менску евангелічны збор быў закладзены ў [[1563]] годзе. Пры зборах часта адчыняліся школы, якія маючы прынцыпова іншую сістэму навучання, давалі значна лепшую адукацыю, чым каталіцкія школы таго часу. Віленская школа, заснаваная пры зборы, у канцы XVI ст. прэтэндавала на ступень акадэміі, аднак з-за супрацбдзеяннясупрацьдзеяння каталіцкай ерархіі і караля Жыгімонта Вазы, гэты прает не ўдалося рэалізаваць{{sfn|Залаты век|2001|с=70-71}}. Практычна ўся будучая эліта Вялікага княства ажно да пачатку XVII ст. вучылася ў такіх школах. Часам зборы ўтвараліся шляхам канфіскацыі цэркваў і касцёлаў. Агульная колькасць касцёлаў, закрытых Мікалаем Радзівілам, складала 187{{sfn|Подошкин|1970|с=47}}, а сам Радзівіл быў вядомы разбурэннем прыдарожных крыжоў, за што нават быў асуджаны{{sfn|Багадзяж М. Сыны|2002|с=42}}.
 
Шырокае распаўсюджанне Рэфармацыі прывяло да таго, што ў [[1557]] годзе пад старшынствам Чорнага сабраўся ўстаноўчы сход кальвіністаў ВКЛ, а ў [[1563]] годзе на Віленскім сойме кальвіністы дамагаліся ад Жыгімонта Аўгуста прывілея аб раўнапраўі ўсіх веравызнанняў{{sfn|Багадзяж М. Сыны|2002|с=43}}. Правы кальвінісцкай шляхты былі падцверджаны Гарадзенскім соймам [[1568]] года{{sfn|Подошкин|1970|с=47}}.