Дзікое (балота): Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
дрНяма тлумачэння праўкі
Радок 3:
У цяперашні час балота знаходзіцца на пераходнай стадыі развіцця паміж гіпнава-асаковым і асакова-сфагнавым тыпамі балот, прычым заходняя частка прадстаўлена тыповым нізінным балотам, а ўсходняя – пераходным. Па плошчы пераважаюць асаковыя балоты, сярод якіх размяшчаюцца шматлікія астравы, пакрытыя лесам. З драўнінных парод дамінуюць [[хвоя звычайная|хвоя]], [[елка еўрапейская|елка]] і [[барадаўчатая бяроза]]. На балотах растуць, у асноўным, алешнікі і беразнякі.
 
Балотны масіў размешчаны на водападзеле двух буйных басейнаў: Балтыйскага і Чарнаморскага. Ён фарміруе і падтрымлівае гідралагічны рэжым [[нацыянальны парк Белавежская Пушчапушча|нацыянальнага парка "Белавежская Пушча"]] і рэгіёна ўвогуле. З цэнтральнай часткі балота бяруць пачатак дзве ракі – [[Нараў]] і [[Ясельда]]. Гідралагічны рэжым на большай частцы тэрыторыі захоўваецца блізкім да натуральнага; грунтовыя воды падтрымліваюцца на ўзроўні паверхні балота з невялікімі адхіленнямі ў перыяд раставання снегу, моцных дажджоў ці летняй межані. Толькі ў паўднёва-усходняй частцы масіва ў выніку меліярацыі сумежных тэрыторый адбылося значнае зніжэнне ўзроўню грунтовых вод.
 
Асноўны від землекарыстання – сенакашэнне. Дзікое – адзінае балота ў паўднёва-заходняй частцы Беларусі, якое мае вялікія запасы журавін. На сумежных, у асноўным меліяраваных, землях вырошчваюцца шматгадовыя травы, прапашныя і зерневыя культуры.