Беларуская Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др афармленне
Радок 109:
=== БССР у даваенны час ===
[[Файл:Перавока грузаў у саўгасе X-годдзе БССР. 1930-я.jpg|міні|злева|Перавока грузаў у саўгасе «X-годдзе БССР», 1930-я]]
Захопленая польскімі войскамі ў выніку [[Савецка-польская вайна, 1919-1921|савецка-польскай вайны 1920]] заходняя частка Беларусі паводле [[Рыжскі мірны дагавор 1921|Рыжскага мірнага дагавора 1921 г.]] адышла да [[Польшча|Польшчы]]. Тэрыторыя ўзноўленнай БССР складалася з 6 паветаў [[Мінская губернія|Мінскай губерні]] з насельніцтвам 1544 000 чалавек. [[Другі Усебеларускі з'езд Саветаў рабочых, сялянскіх, батрацкіх і чырвонаармейскіх дэпутатаў|II Усебеларускі з’езд Саветаў]] прыняў (13 — [[17 снежня]] [[1920]] г.) прыняў дадаткі да Канстытуцыі 1919 г., дзе абвясціў вышэйшым органам улады рэспублікі з'езд Саветаў, а паміж з'ездамі — [[Цэнтральны выканаўчы камітэт БССР|ЦВК БССР]], выканаўчым органам — [[Савет Народных Камісараў БССР]] (СНК БССР). Пасля заканчэння вайны Беларусь перажыла глыбокі сацыялнасацыяльна-эканамічны крызіс. Большая частка прадпрыемстваў была знішчана, астатнія з-за адсутнасці паліва і сыравіны працавалі з перабоямі. Былі разбураны сельская гаспадарка, транспарт. Усё гэта цяжка адбівалася на становішчы працоўных, выклікала іх незадаволенасць палітыкай «ваеннага камунізму». Пераход ад ажыццяўлення ў БССР новай эканамічнай палітыкі (НЭПа) прынёс станоўчыя вынікі. [[Харчразвёрстка]] была заменена [[Харчпадатак|харчпадаткам]], дапускалася дзейнасць прыватнага капіталу, праводзілася рэарганізацыя сістэмы кіравання прамысловасцю, вырашаліся пытанні аплаты працы, фінансавай палітыкі. Пераломным у развіцці прамысловасці стаў [[1923]]—[[1924]] гг. гаспадарчы год, калі пачалі хутка расці вытворчасць, колькасць адноўленых і ўведзеных у эксплуатацыю прадпрыемстваў. У [[1924]]—[[1928]] гг. аб'ём прамысловай прадукцыі вырас у 2,3 раза. Адначасова павялічылася колькасць прыватных прадпрыемстваў. Расла зарплата рабочых і служачых. У сельскай гаспадарцы праводзілася работа па землеўпарадкаванні, развіці хутарызацыі, арэнды, кааператыўнага руху і іншае. Каля 1/3 беднякоў і батракоў, якія атрымалі зямлю, сталі сераднякамі. На пачатак кастрычніка [[1925]] г. у БССР было 1084 кааператыўныя таварыствы (аб'ядноўвалі 161 000 членаў). Важнае значэнне для ўмацавання эканамічнага патэнцыялу рэспублікі мела вяртанне ёй са складу [[РСФСР]] у [[1924]] і [[1926]] гг. этнаграфічна роднасных усходніх тэрыторый. Рабіліся захады па ажыўленні Саветаў, умацаванні іх сувязяў з масамі працоўных, павілечэнні колькасці членаў [[Камуністычная партыя Беларусі|Камуністычнай партыі Беларусі]] (КПБ). У 1920-я г. праводзілася палітыка [[Беларусізацыя|беларусізацыі]] грамадска-палітычнага і культурнага жыцця рэспублікі. Значныя поспехі былі дасягнуты на ніве нацыянальна-культурнага адраджэння. Ліквідоўвалася непісьменнасць, была праведзена рэформа школьнай сістэмы, большасць школ пераводзілася на беларускую мову навучання, яны забяспечваліся неабходнымі кадрамі і падручнікамі. Развіваліся літаратура і мастацтва, навука. У [[1920]]—[[1922]] гг. адкрыты [[Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт]], [[Інстытут беларускай культуры]] (у [[1928]] г. пераўтвораны ў [[Нацыянальная акадэмія навук Беларусі|Акадэмію навук Беларусі]]) і іншае. У ходзе сацыялістычнай індустрыялізацыі (курс на яе абвешчаны ў [[СССР]] у снежні [[1925]] г.) на Беларусі за гады даваенных пяцігодак увайшло ў строй больш за 1000 прамысловых прадпрыемстваў, у тым ліку каля 400 буйных. У 140 прадукцыя прамысловасці ўсіх абласцей БССР перавысіла ўзровень [[1913]] г. у 23 разы.
 
{| class="wikitable"
Радок 118:
|}
 
Паводле перапісу [[1939]] г., удзельная вага рабочага класа ў складзе насельніцтва рэспублікі дасягнула 21,9 %, інтэлігенцыі — 14,5 %. З восені [[1929]] г. галоўным кірункам аграрнай палітыкі ў БССР стала масавая калектывізацыя. Выконваючы дырэктывы вышэйшага кіраўніцтва [[СССР]], партыйныя і савецкія органы БССР праводзілі сярод сялянства актыўную арганізацыйную і масава-палітычную работу, імкнуліся фарсіравана забяспечыць перабудову вёскі на сацыялістычнай аснове. Да пачатку [[Другая сусветная вайна|Другой сусветнай вайны]] ва ўсходніх абласцях БССР было абагулена 93,4 % сялянскай гаспадарак і 96,2 % пасяўных плошчаў. Аднак калектывізацыя праводзілася паспешліва, пры адсутнасці належных сацыяльна-эканамічных умоў, з шырокім выкарыстаннем прымусовых, адміністрацыйна-камандных метадаў. Заможныя (кулацкія) і шмат серадняцкіх гаспадарак падпалі пад раскулачванне, іх маёмасць была канфіскавана. [[ВосьмыVIII Усебеларускі з’езд Саветаў]] (5 — [[12 красавіка]] [[1927]] г.) прыняў новую [[Канстытуцыя Беларускай ССР 1927|Канстытуцыю Беларускай ССР 1927]]. У 1930-я г. на сацыяльна-палітычнае і культурнае развіццё Беларусі, як і ўсяго СССР, негатыўна ўплыў зрабілі культ асобы, бюракратызацыя дзяржаўных структур і адміністрацыйна-камандныя метады кіравання, якія абмяжоўвалі творчую актыўнасць працоўных. Цяжкім злачынствам з'явіліся рэпрэсіі палітычныя, што дасягнулі свайго апагея ў [[1937]] г. Супрацоўнікамі НКУС рэспублікі быў сфабрыкаваны шэраг спраў так званых «контррэвалюцыйных шпіёнскіх арганізацый». На надзвычайным [[ДванаццатыйXII Усебеларускі з'езд Саветаў|ДвянаццатымXII Усебеларускім з'ездзе Саветаў]] (20 — [[23 лістапада]] [[1936]] г. і 15 — [[19 лютага]] [[1937]] г.) прынята [[Канстытуцыя Беларускай ССР 1937]], вышэйшым органам дзяржаўнай улады вызначаны [[Вярхоўны Савет БССР]], у перыяд паміж сесіямі — Прэзідыум Вярхоўнага Савета БССР.
 
Пасля нападу [[Германія|Германіі]] на [[Польшча|Польшчу]] ([[1 верасня]] [[1939]] г.) Чырвоная Армія паводле рашэння ўрада [[СССР]] [[17 верасня]] [[1939]] г. перайшла граніцу Польшчы і ўзяла «пад абарону» насельніцтва Заходняй Беларусі. Народны сход 28 — [[30 кастрычніка]] [[1939]] г., [[Беласток]], прыняў Дэкларацыю аб абвяшчэнні савецкай улады і ўз'яднанні [[Заходняя Беларусь|Заходняй Беларусі]] з БССР. [[12 лістапада]] [[1939]] г. сесія Вярхоўнага Савета БССР прыняла закон аб Уз'яднанні Заходняй Беларусі з БССР. Гэтым была адноўлена тэрытарыяльная цэласнасць Беларусі, створаны ўмовы для кансалідацыі беларускай нацыі. Насельніцтва БССР пасля ўз'яднання склала 11 млн чалавек.