Птушкі: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дрНяма тлумачэння праўкі
Радок 70:
Аднак найбольш тыповая форма руху птушак, якая вызначыла асноўныя рысы іх арганізацыі, — гэта палёт. Птушка, якая ляціць, знешне ў многім падобная на самалёт. У яе ёсць корпус — тулава, нясучыя плоскасці — крылы, руль — хвост, шасі, якія прыбіраюцца ў палёце, — ногі. Галоўную ролю ў час палёту выконваюць вялікія, пругкія і трывалыя махавыя пёры крыла. Яны ўтвараюць нясучую плоскасць крыла, ствараюць цягу і пад’ёмную сілу. Буйныя рулявыя пёры хваста павялічваюць нясучую паверхню цела, удзельнічаюць у кіраванні палётам, а пры пасадцы выконваюць ролю тормаза.
 
[[Файл:XN_Ciconia_ciconia_86.jpg|thumb|[[Белы бусел]] у палёце]]
У птушак адрозніваюць махаючы і лунаючы віды палёту. Пры махаючым палёце птушка рытмічна ўзнімае і апускае крылы. У большасці буйных птушак, напрыклад у бусла, чаплі, узмахі крылаў рэдкія і спакойныя. Для дробных птушак характэрны частыя ўзмахі крылаў. Так, маленечкія калібры робяць да 100 узмахаў за секунду, што дазваляе ім завісаць на адным месцы. Пры лунаючым палёце птушка з распасцёртымі нерухомымі крыламі лунае ў вышыні, выкарыстоўваючы ўзыходзячыя патокі цёплага паветра, якое ідзе ад нагрэтай сонцам зямлі або вады (альбатросы, грыфы, буслы, [[пеліканы]]). Доўга лунаючы ў паветры, птушка адшуквае здабычу, затрачваючы менш мускульнай энергіі, чым пры махаючым палёце.
 
Скорасць палёту птушак розная. Дробныя лясныя вераб’іныя птушкі лятаюць са скорасцю 25—40 км/г, галубы — 3—6, ластаўкі — 40—60, [[стрыжы]] — 100—120 км/г. Пры пікіраванні з вышыні буйныя сокалы на кароткі час развіваюць скорасць каля 300—350 км/г.
 
Сістэма паветраных мяшкоў павялічвае газаабмен, забяспечвае тэрмарэгуляцыю, дазваляе змяняць шчыльнасць цела пры ныранні (у вадаплаўных птушак).