Беларускі студэнцкі саюз: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дрНяма тлумачэння праўкі
Радок 2:
 
== Гісторыя ==
Створаны [[1 снежня]] [[1920]]. Першапачаткова называўся «Гурток студэнтаў беларусаў», з 1921 — БСС. У першы яго «ўрад» увайшлі [[Антон Абрамовіч]] (старшыня), [[Тодар Куніцкі]] (сакратар), [[Браніслаў Туронак]] (скарбнік). Пазней БСС у розны час узначальвалі [[Ігнат Гагалінскі]], Кастусь Глінскі, [[Мікалай Марцінчык]] і інш., апошнім старшынёй быў [[Усевалад Кароль]]. Меў 4 секцыі (культурна-асветную, навуковую, выдавецкую, працы), бібліятэку-чытальню. Друкаваныя органы — часопісы [[Новы шлях (1922)|«Новы шлях»]], «Студэнкая думка».
 
Галоўнымі мэтамі БСС лічыў аб'яднанне сваіх сяброў на грунце духоўных і маральных каштоўнасцей, заахвочванне іх да самаадукацыі, навуковага пазнання Беларусі, выхавання нацыянальнай самасвядомасці народа. Дэвіз яго — «Айчына і Навука». Вёў актыўную асветніцка-прапагандысцкую дзейнасць, у аснову якой былі пакладзены арганізацыя і чытанне сярод насельніцтва Заходняй Беларусі лекцый рознай тэматыкі: «Беларусы як народ», «Беларусь у мінулым і сягоння», «Мы і наша бацькаўшчына», «Беларусы ў Польшчы», «Хто мы?», «Трагедыя беларускай інтэлігенцыі», «Асадніцтва на Беларусі», «Праблема русіфікацыі пад Польшчай і беларусы», «Чаму дамагаемся беларускай школы?», «Доктар Скарына — першадрукар і асветнік беларускі», «Значэнне тэатра дяя грамадства», «Патрэба асветы на вёсцы», «Школа і беларуская літаратура ў грамадскім жыцці», «Аграрная праблема на беларускіх землях», «Эканамічныя акалічнасці гаспадарчага развіцця на Беларусі» і інш. Падтрымліваў лепшыя традыцыі беларускай інтэлігенцыі. Падчас выбараў у польскі сейм (1922, 1928) сябры БСС агітавалі галасаваць за прадстаўнікоў працоўнага народа. Пры БСС працавалі завочныя кааператыўныя курсы, на якіх выкладалі Я. Клагіш, М. Тулейка, [[Станіслаў Лявонавіч Станкевіч|Станіслаў Станкевіч]], была адкрыта студэнцкая сталовая «Беларуская сытніца». Быў ініцыятарам і арганізатарам суботнікаў, экскурсій, дыскусійных вечарын, канцэртаў-баляў, у якіх разам з беларусамі ўдзельнічалі ўкраінскія, літоўскія і польскія студэнты. Ажыццявіў пастаноўку п'ес [[Францішак Аляхновіч|Францішака Аляхновіча]] «Няскончаная драма» і «Шчаслівы муж», Э. Ажэшкі «У зімовы вечар», прыняў удзел у Віленскай студэнцкай выстаўцы (27.11.1932), арганізоўваў выступленні хору [[Рыгор Шырма|Рыгора Шырмы]] (у 1930-я г. хор цалкам абапіраўся на БСС і нават называўся «Беларускі хор Студэнцкага саюза пад кіраўніцтвам Р. Шырмы»).