Горад федэральнага значэння: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Artificial123 (размовы | уклад)
дрНяма тлумачэння праўкі
Artificial123 (размовы | уклад)
дрНяма тлумачэння праўкі
Радок 2:
'''Горад федэральнага значэння''' — тып [[Адміністрацыйны падзел Расіі|суб'екта Расійскай Федэрацыі]], які ўяўляе сабой горад з прылеглай тэрыторыяй. На красавік 2014 года ў Расіі тры гарады федэральнага значэння — [[Масква]], [[Санкт-Пецярбург]] і [[Севастопаль]]<ref group="заўв." name="Севастопаль"></ref>.
 
Унутры гарадоў федэральнага значэння ўтвораны ўнутрыгарадскія муніцыпальныя ўтварэнні (у Маскве такіх муніцыпальных утварэнняў 125, у Санкт-Пецярбургу 111, у Севастопалі 10), самі гарады муніцыпальнымі ўтварэннямі не з'яўляюцца. У мэтах захавання адзінства гарадской гаспадаркі частка паўнамоцтваў, замацаваных законам за органамі мясцовага самакіравання, захоўваецца за органамі дзяржаўнай улады суб'екта федэрацыі.
 
Гарады федэральнага значэння маюць свой статут (артыкул 5 п.2 Канстытуцыі РФ), не могуць уваходзіць у склад іншых суб'ектаў Расійскай Федэрацыі (артыкул 66 п.4), не могуць уключаць іншыя суб'екты Расійскай Федэрацыі (артыкул 66 п.4).