Вірусы: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
дрНяма тлумачэння праўкі
Радок 25:
Вірусы здольныя жыць і размнажацца выключна ў [[клетка]]х іншых арганізмаў і за іх межамі жыццядзейнасці не праяўляюць. Вірусы з'яўляюцца аблігатнымі паразітамі, яны не здольныя размнажацца па-за клеткай. На сёння вядомыя вірусы, якія размнажаюцца ў клетках [[жывёлы|жывёл]], [[грыбы|грыбоў]] і [[бактэрыі|бактэрый]]. Выяўлены таксама вірус, які паражае іншыя вірусы.
 
Пытанне аб таксанамічным статусе вірусаў і, увогуле, належнасці іх да жывых арганізмаў да нашага часу застаецца спрэчным. Паходжанне вірусаў, дакладна не ўстаноўлена. Прыхільнікі адной гіпотэзы лічаць іх прадуктам рэгрэсіўнай эвалюцыі мікаплазмаў або іншых бактэрый; прыхільнікі другой сцвярджаюць, што іх продкамі з'яўляюцца генетычныя структуры тыпу плазмідаў і транспазонаў; згодна з трэцяй гіпотэзай, іх прымаюць за першасную даклетачную форму жыцця, якая пасля з'яўлення клетачнай формы перайшла да паразітычнага спосабу жыцця.
 
== Будова ==