Тыбецкая мова: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др стылявыя змены + арфаграфія
Радок 236:
 
== Сучаснае выкарыстанне ==
У большай частцы Тыбецкага аўтаномнага раёна пачатковая адукацыя даецца ў асноўным ці поўнасцю на тыбецкай мове, двухмоўная адукацыя зрэдку ўводзіцца перад пераходам вучняў у сярэдную школу. Тым не менш, [[кітайская мова]] мае перавагу ў навучальным працэсе большасці тыбецкіх сярэдніх школ. Студэнты, якія абіраюць гуманітарны напрамак, маюць магчымасць атрымання вышэйшай адукацыі ў шэрагу т.зв. «каледжаў меншасцей» у Кітаі<ref>Postiglione, Jiao and Gyatso. «Education in Rural Tibet: Development, Problems and Adaptations». ''China: An International Journal''. Частка 3, № 1, сакавік 2005, ст. 1-23.</ref>. Гэтая сітуацыя адрозніваецца ад тыбецкіх школ у горадзе Дхарамсала штата [[ГімачалХімачал-Прадэш]], дзе адпаведнае міністэрства патрабуе навучання ў сярэдняй школе на англійскай мове<ref>Maslak, Mary Ann. «School as a site of Tibetan ethnic identity construction in India». China: An International Journal. Частка 60, № 1, люты [[2008]], ст. 85-106.</ref>. Развіццё граматнасці абвяшчаецца ўрадам [[КНР]] адной з галоўных мэт, аднак большая частка дарослага насельніцтва ў Тыбеце застаецца непісьменнай і, нягледзячы на палітыку абавязковага атрымання адукацыі, большая частка сельскага насельніцтва не можа адпраўляць сваіх дзяцей у школу.
 
У лютым [[2008]] года дэпутатам брытанскага парламента Норманам Бэйкерам была выпушчана заява з нагоды [[міжнародны дзень роднай мовы|міжнароднага дня роднай мовы]], у якой казалася, што «кітайскі ўрад прытрымліваецца мэтанакіраванай палітыкі задушэння ўсяго тыбецкага, у тым ліку іх уласнай мовы ва ўласным краі» і сцвярджалася пра права тыбетцаў на самавыяўленне «на сваёй роднай мове»<ref>{{Спасылка | аўтар = | прозвішча = | імя = | аўтарlink = | суаўтары = | год = | url = http://www.freetibet.org/newsmedia/report-reveals-determined-chinese-assault-tibetan-language| копія = | дата копіі = | загаловак = Report reveals determined Chinese assault on Tibetan language. Press Release - 21st February 2008| фармат = | назва праекта = Free Tibet| выдавецтва = | дата = 30 кастрычніка 2013 | мова = en| каментарый = }}</ref>. Аднак [[тыбетолаг]] Эліят Сперлінг адзначыў, што «КНР у пэўных межах прыкладае намаганні па спрыянні тыбецкаму культурнаму самавыяўленню» і што «культурную дзейнасць, якая ажыццяўляецца на ўсім Тыбецкім плато, нельга ігнараваць»<ref>Elliot Sperling, «Exile and Dissent: The Historical and Cultural Context», ''TIBET SINCE 1950: SILENCE, PRISON, OR EXILE'' 31-36 (Melissa Harris & Sydney Jones eds., 2000).</ref>.