Абарончая аперацыя на Беларусі (1941): Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др →‎Першыя дні вайны: вікіфікацыя
Радок 37:
Да канца чэрвеня 1941 г. войскі Заходняга фронту пацярпелі сур'ёзнае паражэнне. 30 чэрвеня яго сілы складалі 16 значна аслабленых дывізій і 150 самалётаў (у т. л. 52 знішчальнікі). Войскі Заходняга фронту, што засталіся, ужо не маглі стварыць суцэльнага фронту абароны на ўсход ад Мінска.
 
Каб апраўдаць страты і няўдачы ў пачатку вайны, [[І. В. Сталін]] вырашыў абвінаваціць у гэтым камандаванне Заходняга фронту. [[2 ліпеня]] быў абвінавачаны і расстраляны камандуючы фронтам [[Дз. Р. Паўлаў]]. На яго месца прызначаны маршал [[С. К. Цімашэнка]]. Для правядзення «прафілактычных» мерапрыемстваў на Заходні фронт у якасці члена Ваеннага савета накіраваны нарком [[Л. З. Мехліс]]. 6 ліпеня Сталіну была паслана тэлеграма за подпісам Цімашэнкі, Мехліса і першага сакратара ЦК КП(б)Б [[П. К. Панамарэнка|П. К. Панамарэнкі]] пра «злачынную дзейнасць» камандавання фронту, у т. л. начальніка штаба, намесніка камандуючага ВПС і начальніка артылерыі, камандуючага 4-й арміяй і інш.
 
Стаўка галоўнага камандавання фактычна пачала фарміраванне другога складу Заходняга фронту.