Сям’я: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др арфаграфія
Радок 1:
[[Image:FamiliaOjeda.JPG|thumb|Сучасная іспанская сям'я разам з усімі сваякамі]]
{{Міжасобасныя адносіны}}
'''Сям'я'''  — сацыяльная група, першасная грамадская адзінка, аб'яднаная эмацыянальнымі сувязямі, [[шлюб]]ам, [[сваяцтва]]м, сумесным [[бюджэт]]ам і адказнасцю за выхаванне дзяцей.
 
==Функцыі сям'і==
*Парадкавання Упарадкавання [[секс]]уальных зносінаўзносін
* Першаснага сацыяльнага кантролю
* [[Эканоміка|Эканамічная]]
* Рэпрадукцыйная (нараджэння дзяцей)
* Сацыялізуючая (выхаваўчая)
* [[псіхалогія|Псіхалагічная]]  — аказанне ўзаемнай падтрымкі і абмен эмоцыямі
 
==Цыкл развіцця сям'і==
Стварэнню сям'і папярэднічае [[шлюб]], які звычайна вызначае асаблівасці пабудовы сямейнай арганізацыі. Першай фазай развіцця сям'і з'яўляецца яе пашырэнне. Яно доўжыцца ад шлюбу да нараджэння дзяцей і дасягнення імі рэпрадукцыйнага ўзросту. У гэты перыяд нашчадкі вельмі залежаць ад бацькоў.
 
Другая фаза - — падзел сям'і. Яна пачынаецца з моманту першага шлюбу аднаго з дзяцей і працягваецца пакуль усе дзеці не ажэняцца.
 
Трэцяя - — замяшчэнне ў грамадскай структуры бацькоўскай сям'і сем'ямі дзяцей. Асаблівасць гэтай фазы адбываецца ў залежнасці ад традыцый таго ці іншага грамадства перадаваць сямейную спадчыну. У некаторых супольнасцях дамінуе '''прымагенетура''' (ад [[Лацінская мова|лац.]] ''primum'' "першы" і ''genuit'' "нараджэнне"), калі сямейная маёмасць і першынство перадаюцца толькі першаму дзіцяці (часцей мужчынскага полу). Астатнія дзеці застаюцца ў залежнасці ад яго або вымушаны шукаць самастойнасці за межамі сям'і. У іншых супольнасцях сустракаецца '''ўльтымагенетура''' (ад [[Лацінская мова|лац.]] ''ultimum'' "апошні" і ''genuit'' "нараджэнне") - — перадача спадчыны апошняму нашчадку. Яна дазваляе адтэрмінаваць трэцюю фазу. Нашчадак клапоціцца аб састарэлых бацьках.
 
==Тыпы сям'і==
Звычайна ў адным грамадстве суіснуюць розныя тыпы сям'і.
 
'''Нуклеарная''' ([[Лацінская мова|лац.]] ''nucleus'' "ядро") - — малая сям'я, якая звычайна складаецца з [[муж]]а, [[жонка|жонкі]] і дзяцей. Але ў залежнасці ад жыццёвых абставінаўабставін у яе склад могуць уваходзіць толькі муж і жонка або адзін з бацькоў з дзецьмі. Акрамя таго, [[палігінія|палігінныя шлюбы]] вядуць да фарміравання палігінных сем'яў з мужа, некалькіх жонак і іх дзяцей. У выніку [[паліандрыя|паліандрычных шлюбаў]] ствараюцца паліандрычныя сямейныя групы з жонкі, яе некалькіх мужоў і сумесных дзяцей.
 
'''Пашыраная''' сям'я складаецца з некалькіх нуклеарных і можа набываць разнастайныя формы. Часцей сустракаюцца пашыраныя ''патрылакальныя'' сем'і з мужчыны, яго сыноў, іх жонак і дзяцей. Радзей фарміруюцца пашыраныя ''матрылакальныя'' сем'і з жанчыны, яе дочак, іх мужоў і дзяцей, а таксама пашыраныя ''авункулакальныя'' сем'і з мужчыны, сыноў яго сястры, іх жонак і дзяцей.
 
Часам у самастойную форму ці ў адну з форм пашыранай сям'і вылучаюць '''злучаныя''' сем'і. Яны складаюцца з некалькіх, часцей за ўсё сваяцкіх сем'яў, якія аб'ядноўваюць намаганні па вядзенню сумеснай гаспадаркі і выхаванню дзяцей. Тыповы прыклад - — братэрская злучаная сям'я з братоў, іх жонак і дзяцей. На чале такой сям'і стаіць старэйшы брат.
 
Тып сям'і залежыць ад розных прычын, у тым ліку асаблівасцей гаспадарчага побыту, фінансавых магчымасцей, наяўнасцю жылля і г. д.
 
==Дзеці ў сям'і==
Сёння можна сустрэць сем'і, якія не маюць дзяцей і не збіраюцца імі абзаводзіцца. Аднак дзеці - — гэта важны элемент сямейных груп, які вызначае іх форму і развіццё.
 
Колькасць дзяцей у сям'і часцей залежыць ад планавання, якое сустракаецца ўжо ў традыцыйных грамадствах. У патрыярхальных аграрных супольнасцях, дзе стала патрабуюцца танныя рабочыя рукі, і старыя бацькі маюць магчымасць атрымоўваць дагляддогляд і дапамогу ад нашчадкаў, сем'і звычайна былі вялікімі. Але недахоп сродкаў для існавання, вобраз жыцця ці іншыя прычыны часам выклікалі патрэбу ў абмежаванні колькасці дзяцей, што здаўна дасягалася шляхам забароны сексуальных зносін паміж бацькамі, [[аборт]]аў, засцярогі ад цяжарнасці, [[інфантацыд]]у, продажам дзяцей у іншыя сем'і ці нават гандлярам рабамі. Вялікі ўплыў на нараджальнасць і колькасць дзяцей у сям'і аказваюць узровень дзіцячай смяротнасці, магчымасць атрымоўваць медыцынскую дапамогу, клопат пра малодшых членаўчленах сям'і.
 
Сямейныя группыгрупы заводзяць дзяцей не заўсёды звыклым шляхам. Таксама існуе грамадская працэдура ўсынаўлення. У большасці сучасных краін усынаўленню падлягаюць сіроты ці кінутыя сапраўднымі бацькамі. Клопат пра пошук і выбар прыёмных бацькоў пры гэтым кладзецца на сваякоў, дзяржаўныя ўстановы, рэлігійныя і грамадскія арганізацыі. У некаторых народаў [[Цэнтральная Азія|Цэнтральнай Азіі]], астравоў [[Ціхі акіян|Ціхага акіяна]], [[Інданезія|Інданезіі]] раней было звычайным перадаваць дзяцей бяздзетным сваякам і сябрам. Прычым, такая перадача лічылася шчодрым падарункам ці актам падтрымкі. У гэтых і іншых групах вядомыя выпадкі, калі дзяцей захоплівалі сілком.
 
З іншага боку, сям'я праз выхаванне, адукацыю і абмен эмоцыямі аказвае непасрэдны ўплыў на дзяцей як будучых членаў грамадства.