Удзельнік:Чобат/Чарнавік: Розніца паміж версіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др clean up, replaced: сьме → сме (28), пісм → пісьм (22), васмі → васьмі, лянд → ланд, носб → носьб (5), каландар → каляндар, нэўтральн → не using AWB
др →‎Пісьменнасць: clean up, replaced: сьме → сме (28), пісм → пісьм (22), васмі → васьмі, лянд → ланд, носб → носьб (5), каландар → калянда using AWB
Радок 323:
 
== Пісьменнасць ==
Пісьмовая мангольская мова гістарычна зазнала некалькі змен сістэмаўсістэм запісу. Так, у [[13 стагоддзе|ХІІІ]] ст. узнікла г.зв. старамангольскае пісьмо, якое, у сваю чаргу, з'яўляецца адаптацыяй [[уйгуры|уйгурскага]] пісьма.
 
У [[20 стагоддзе|ХХ]] ст. вызначыліся тэндэнцыі адмовы ад старамангольскага пісьма. Паміж [[1930]] і [[1932]] гадамі ўрад тагачаснай Мангольскай Народнай Рэспублікі ажыццявіў спробу ўвядзення [[лацінскі алфавіт|лацінскага алфавіта]], які ў [[1941]] годзе быў заменены [[кірыліца]]і. Мангольскі кірылічны алфавіт меў менш разыходжанняў з пісьмовай і вуснай формай, што паспрыяла росту пісьменнасці з 17,3 % да 73,5 % з [[1941]] па [[1950]] гады<ref name=yme>{{Кніга|аўтар = Batchuluun Yembuu, Khulan Munkh-Erdene.|частка = |загаловак = Literacy country study: Mongolia|арыгінал = |спасылка = http://unesdoc.unesco.org/images/0014/001462/146207e.pdf|адказны = |выданне = All Global Monitoring Report 2006|месца = |выдавецтва = Literacy for Life|год = 2005|том = |старонкі = 7-8|старонак = |серыя = |isbn = |наклад = }}</ref>. У параўнанне з гэтым, кампаніі па ліквідацыі пісьменнасці, якія ладзіліся ў [[1921]]—[[1940]] гадах з выкарыстаннем старамангольскага пісьма, дабіліся падвышэння ўзроўню пісьменнасці з 3,0 % да 17,3 %<ref name=yme/>. У [[1991]]—[[1994]] годзе ставіліся спробы вяртання ва ўжытак старамангольскага пісьма, аднак, на думку некаторых даследчыкаў, яны не атрымалі падтрымкі ў насельніцтва Манголіі<ref name=stkf/>. На цяперашні час параўнальна распаўсюджаным з'яўляецца нефармальнае выкарыстанне лацінскага алфавіта ў электронных СМІ<ref>{{артыкул|аўтар=Б. Сүхбаатар.|загаловак=Монгол хэлний кирилл үсгийг латин үсгээр галиглах тухай|арыгінал=|спасылка=http://www.infocon.mn/english/reference/GaligiinTuhai.htm|аўтар выдання=|выданне=Бидний тухай|тып=|месца=|выдавецтва=|год=|выпуск=|том=|нумар=|старонкі=|isbn=}}</ref>.
 
У Кітаі мангольская мова мае афіцыйны статус побач з кітайскай у некаторых аўтаномных рэгіёнах, у прыватнасці ў аўтаномным раёне Ўнутраная Манголія. Манголы Кітаю дагэтуль выкарыстоўваюць старамангольскае пісьмо, у тым ліку і у афіцыйных галінах дзейнасці. Да кітайска-савецкага расколу ў другой палавіне [[20 стагоддзе|ХХ]] ст. разглядаліся праекты па ўвядзенні кірылічнай пісьменнасці для патрэбаўпатрэб мясцовых манголаў<ref name=stkf/>. Старамангольскае пісьмо ў Кітаі падзяляецца на два тыпы: уласна старамангольскае пісьмо, выкарыстоўванае як афіцыйнае для манголаў Кітаю, і г.зв. тода бічыг (літаральна «чыстае пісьмо»). Апошні прымяняецца ў пісьменнасці [[айраты|айратаў]] (этнас, блізкі манголам) [[Сіньцьзян-Уйгурскі аўтаномны раён|Сіньцьзян-Уйгурскага аўтаномнага раёна]]<ref name=qbjyc/>.
 
<center><gallery caption="" widths=150 heights=150 perrow="4">