Генацыд у Руандзе: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дрНяма тлумачэння праўкі
дрНяма тлумачэння праўкі
Радок 18:
Генацыд меў месца ў кантэксце {{нп3|Грамадзянская Вайна ў Руандзе|Грамадзянскай Вайны ў Руандзе|en|Rwandan Civil War}} — канфлікце, які пачаўся ў 1990-х гадах паміж урадам пад кантролем хуту і {{нп3|Руандыйскі Патрыятычны Фронт|Руандыйскім Патрыятычным Фронтам|en|Rwandan Patriotic Front}} (РПФ), які складаўся пераважна з паўстанцаў-тутсі, сем'і якіх збеглі ва [[Уганда|Уганду]] дзеля ўратунку ад ранейшых хваль жорсткасці хуту ў дачыненні тутсі. Міжнародны ціск на ўрад хуту {{нп3|Жувеналь Хабіарымана|Жувеналя Хабіарымана|en|Juvénal Habyarimana}} прывёў да спынення агню ў [[1993]] г. і распрацоўкі {{нп3|Арушскія пагадненні|Арушскіх пагадненняў|en|Arusha Accords}}, якія павінны былі стварыць змешаны ўрад з удзелам РПФ. Гэта пагадненне выклікала незадаволенасць многіх кансерватыўных хуту, уключаючы членаў аказу, якія разглядалі яго як паражэнне ў барацьбе з ворагам. Сярод шырокіх слаёў насельніцтва хуту ваенная кампанія РПФ узбудзіла актывізацыю падтрымкі, гэтак званай, ідэалогіі «''{{нп3|Моц хуту|Моц хуту|en|Hutu Power}}''», якая пазіцыянавала РПФ у якасці варожай сілы, мэтай якой былі аднаўленне {{нп3|Каралеўства Руанда|манархіі тутсі|en|Kingdom of Rwanda}} і занявольванне хуту, што рабіла дзве палітычныя сілы надзвычай апазіцыйнымі адну да адной.
 
[[6 красавіка]] [[1994]] г. самалёт, на борце якога знаходзіліся Хабіарымана і Прэзідэнт [[Бурундзі]] {{нп3|Сіпрыен Нтар'яміра|Сіпрыен Нтар'яміра|en|Cyprien Ntaryamira}}, {{нп3|Забойства Жувеналя Хабіарымана і Сіпрыена Нтар'яміра|быў збіты|en|Assassination of Juvénal Habyarimana and Cyprien Ntaryamira}} падчас свайго прызямлення ў [[Горад Кігалі|Кігалі]] — у выніку катастрофы ніхто не выжыў. Генацыд пачаўся з забойстваў на наступны дзень: салдаты, паліцыя і міліцыя хутка ліквідавалі лідараў ключавых тутсі і ўмераных хуту, затым усталявалі кантрольна-прапускныя пункты і барыкады і выкарыстоўвалі карткі нацыянальнай ідэнтыфікацыі Руанды, каб сістэматычна высвятляць этнічную прыналежнасць людзей і забіваць тутсі. Гэтыя сілы наймалі або прымушалі грамадзянскіх хуту ўзбройваць сябе [[мачэтэ]], дубінкамі, вострымі прадметамі і іншай зброяй у мэтах [[Згвалтаванне|згвалтаванняў]], калечання і [[забойства]]ў іх суседзяў-тутсі і знішчэння або разрабавання іх маёмасці. Парушэнне мірнага пагаднення прымусіла РПФ аднавіць свой наступ, у выніку чаго ён заняў паўночную частку краіны, а затым захапіў Кігалі ў сярэдзіне ліпеня, што і спыніла ўрэшце генацыд. Падчас гэтых падзей і іх наступстваў [[Арганізацыя Аб'яднаных Нацый]] (ААН) у цэлым і такія краіны, як [[Злучаныя Штаты Амерыкі]] (ЗША), [[Вялікабрытанія]] і [[Бельгія]], крытыкаваліся за іх бяздзейнасць, у тым ліку за няздольнасць умацаваць свае сілы [[міратворцы|міратворцаў]] па мандаце {{нп3|Місія Арганізацыі Аб'яднаных Нацый па Руандзе|Місіі Арганізацыі Аб'яднаных Нацый па Руандзе|en|United Nations Assistance Mission for Rwanda}} (МААНпР), а назіральнікі крытыкавалі урадўрад [[Францыя|Францыі]] за падтрымку генацыдальнага рэжыму нават пасля пачатку генацыду.
 
Генацыд меў доўгі і глыбокі ўплыў на Руанду і суседнія з ёй краіны. Распаўсюджанае выкарыстанне {{нп3|Згвалтаванні падчас генацыду ў Руандзе|ваенных згвалтаванняў|en|Rape during the Rwandan Genocide}} прывяло да ўсплёску [[ВІЧ]]-інфекцыі, у тым ліку да нараджэння дзяцей ад інфіцыраваных падчас згвалтавання маці; шматлікія сем'і сталі складацца з дзяцей-сірот і ўдоў. Знішчэнне інфраструктуры і цяжкая дэпапуляцыя краіны выклікала крах эканомікі, што стварыла выпрабаванне перад урадам, які дэклараваў дасягненне хуткіх эканамічных росту і стабілізацыі. Ваенная перамога РПФ і ўсталяванне ўрада, дзе дамінаваў РПФ, справакавала многіх хуту на ўцёкі ў суседнія краіны, асабліва ва ўсходнюю частку [[Заір]]а (цяпер вядомага пад назвай «[[Дэмакратычная Рэспубліка Конга|''Дэмакратычная Рэспубліка Конга'']]», скарочана ДРК), дзе ''генацыднікі'' хуту пачалі перагрупоўку ў лагерах бежанцаў уздоўж мяжы з Руандай. Абвяшчаючы неабходнасць спынення далейшага генацыду, урад на чале з РПФ пачаў ваенную інтэрвенцыю ў Заір, уключаючы {{нп3|Першая Кангалезская Вайна|Першую|en|First Congo War}} ([[1996]]—[[1997]] гг.) і {{нп3|Другая Кангалезская Вайна|Другую|en|Second Congo War}} ([[1998]]—[[2003]] гг.) Кангалезскія Войны. Узброенае супрацьстаянне паміж урадам Руанды і іх апанентамі ў ДРК працягвалася праз выступы міліцыі (апалчэнцаў) у рэгіёне Гома, уключаючы {{нп3|Паўстанне M23|паўстанне M23|en|M23 rebellion}} ([[2003]]—[[2013]] гг.). Вялікія колькасці руандыйскіх хуту і тутсі працягваюць жыць бежанцамі ў гэтым рэгіёне. Сёння Руанда мае два {{нп3|Святы Руанды|дзяржаўныя святы|en|Public holidays in Rwanda}}, падчас якіх згадваецца генацыд. Перыяд нацыянальнага ўшанавання памяці ахвяр генацыду пачынаецца ў Дзень Памяці Генацыду [[7 красавіка]] і завяршаецца {{нп3|Дзень Вызвалення|Днём Вызвалення|en|Liberation Day}} [[4 ліпеня]]. Тыдзень, які ідзе пасля [[7 красавіка]], з'яўляецца афіцыйным тыднем жалобы. Генацыд у Руандзе паслужыў штуршком для стварэння [[Міжнародны крымінальны суд|Міжнароднага крымінальнага суда]], каб выключыць неабходнасць стварэння асобных трыбуналаў для судовага пераследу асоб, абвінавачаных у інцыдэнтах, звязаных з [[генацыд]]ам, [[Злачынствы супраць чалавецтва|злачынствамі супраць чалавецтва]] і [[Ваеннае злачынства|ваеннымі злачынствамі]].
Радок 28:
Найстаражытнейшым народам, які калісьці пражываў на тэрыторыі Руанды, быў народ [[тва]] — група карэнных [[Пігмеі|пігмеяў]] паляўнічых-збіральнікаў, якія засялілі тэрыторыю Руанды ў перыяд прыкладна паміж 8000 і 3000 гг. да н. э., прычым пражываюць у Руандзе і дагэтуль{{sfn|Chrétien|2003|с=44}}{{sfn|Mamdani|2002|с=61}}. Паміж 700 г. да н. э. і 1500 г. н. э. некалькі груп [[банту]] мігравалі ў Руанду і пачалі вырубаць лес, каб займацца сельскай гаспадаркай{{sfn|Chrétien|2003|с=58}}{{sfn|Mamdani|2002|с=61}}. Гісторыкі маюць некалькі тэорый наконт прыроды [[Міграцыя банту|міграцый банту]]: больш старая тэорыя сцвярджае, што першымі насельнікамі былі [[хуту]], калі [[тутсі]] мігравалі пазней і сфарміравалі выразную расавую групу, магчыма, [[Кушыцкія мовы|кушыцкага]] паходжання{{sfn|Prunier (2)|1999|с=16}}. Больш новае даследаванне сцвярджае, што міграцыя з суседніх раёнаў была павольная, але стабільная, таму этнічныя групы сталі генетычна блізкія адна да адной<ref>Luis, J. R.; et al. (2004). "The Levant versus the Horn of Africa: Evidence for Bidirectional Corridors of Human Migrations". American Journal of Human Genetics 74 (3): 532–544. doi:10.1086/382286. PMC 1182266. PMID 14973781. (Errata)</ref> і, хутчэй, інтэграваліся адна ў адну, а не ажыццяўлялі асіміляцыю карэнных народаў{{sfn|Mamdani|2002|с=58}}{{sfn|Mamdani|2002|с=61}}. У адпаведнасці з гэтай тэорыяй, адрозненні паміж хуту і тутсі праявіліся пазней і мелі не расавы, а класавы або [[каста]]вы характар: тутсі займаліся жывёлагадоўляй, калі хуту апрацоўвалі зямлю{{sfn|Chrétien|2003|с=69}}<ref>{{cite web |last=Shyaka |first=Anastase |title=The Rwandan Conflict: Origin, Development, Exit Strategies |publisher=National Unity and Reconciliation Commission, Republic of Rwanda |url=http://repositories.lib.utexas.edu/bitstream/handle/2152/4746/3833.pdf?sequence=1 |accessdate=2012-02-16 |ref=Shyaka}}</ref>. Хуту, тутсі і тва ў Руандзе пераважна размаўляюць на адзінай мове, вядомай пад назвай {{нп3|Руанда, мова|руанда|en|Kinyarwanda}}{{sfn|Mamdani|2002|с=52}}.
 
[[File:Rwanda Nyanza Mwami Palace.jpg|thumb|Рэканструкцыя палаца [[Кароль Руанды|Караля Руанды]] уў [[Горад Ньянза, Руанда|горадзе Ньянза]].]]
Насельніцтва аб'ядналася спачатку ў [[Кланы Руанды|кланы]] (''ubwoko''){{sfn|Chrétien|2003|с=88–89}}, а потым, прыкладна да пачатку [[XVIII ст.]], у восем каралеўстваў{{sfn|Chrétien|2003|с=482}}. Адно з каралеўстваў, [[Каралеўства Руанда]], знаходзілася пад панаваннем клана тутсі [[Ньігінья]] і пачало імкліва дамінаваць на мясцовай палітычнай арэне прыкладна з сярэдзіны [[XVIII ст.]]{{sfn|Chrétien|2003|с=160}} і пашырацца праз заваяванні і асіміляцыю{{sfn|Dorsey|1994|с=38}}, дасягнуўшы найбольшага росквіту за часам панавання Караля {{нп3|Кігелі IV, Кароль Руанды|Кігелі IV|en|Kigeli IV of Rwanda}} ([[1853]]—[[1895]] гг.). Кігелі пашырыў межы каралеўства на захад і поўнач{{sfn|Mamdani|2002|с=69}}{{sfn|Chrétien|2003|с=160}} і ініцыяваў адміністрацыйныя рэформы; яны ўключалі ў сябе «''{{нп3|Убухакэ|убухакэ|en|ubuhake}}»'', калі тутсі абвяшчаліся ўласнікамі буйнога рагатага быдла, атрымліваючы такім чынам прывеліяваны статус, а хуту і іншыя кліенты тутсі выкарыстоўваліся для эканамічных або асабістых патрэб{{sfn|Prunier (2)|1999|с=13–14}}, і «''[[убурэтва]]''» — класавую сістэму, калі хуту прымушалі працаваць на босаў-тутсі{{sfn|Mamdani|2002|с=69}}. Рэформы Кігелі IV паглыбілі сацыяльна-эканамічную і сілавую бездань паміж папуляцыямі хуту і тутсі{{sfn|Mamdani|2002|с=69}}.
 
Радок 40:
Пасля [[Другая сусветная вайна|Другой сусветнай вайны]] ў Руандзе пачаў нарастаць эмансіпацыйны рух хуту{{sfn|Prunier (2)|1999|с=43}}, распалены ўзмоцненым прыгнётам хуту ў выніку сацыяльных рэформаў у міжваенны перыяд, а таксама нарастаннем сімпатыі Каталіцкай Царквы да хуту{{sfn|Prunier (2)|1999|с=43–44}}. Каталіцкія місіянеры паказалі сябе адказнымі і клапатлівымі патронамі прыгнечаных хуту, калі эліта тутсі не мела патрэб у такой пратэкцыі. Гэта прывяло да імклівага нарастання колькасці духавенства з хуту, якое пачало адукоўваць сваіх супляменнікаў, што ў выніку стварыла эліту хуту, якая стала процівагай палітыкам тутсі{{sfn|Prunier (2)|1999|с=43–44}}. Манархія і відныя тутсі адчулі нарастанне ўплыву хуту і пачалі агітацыю за незалежнасць на сваіх уласных умовах{{sfn|Prunier (2)|1999|с=43}}. У [[1957]] г. група вучняў хуту напісала «''{{нп3|Маніфест Бахуту|Маніфест Бахуту|en|Bahutu Manifesto}}''». Гэта быў першы дакумент, які абвяшчаў, што хуту і тутсі — прадстаўнікі розных рас, і заклікаў да перадачы ўлады ад тутсі да хуту, грунтуючыся на тым, што называлася ў Маніфесці «''статыстычным законам''»{{sfn|Prunier (2)|1999|с=45–46}}. [[1 лістапада]] [[1959]] г. прадстаўнік эліты хуту {{нп3|Дамінік Мбаньюмутва|Дамінік Мбаньюмутва|en|Dominique Mbonyumutwa}} быў атакаваны ў Кігалі людзьмі, якія падтрымлівалі партыю тутсі. Мбаньюмутва выжыў, але плёткі разнеслі пагалоску, што ён быў забіты{{sfn|Gourevitch|2000|pp=58–59}}. Актывісты хуту абвінавацілі ў забойстве тутсі — і эліту, і звычайных грамадзян — што і дало пачатак {{нп3|Руандыйская Рэвалюцыя|Руандыйскай Рэвалюцыі|en|Rwandan Revolution}}{{sfn|Prunier (2)|1999|с=48–49}}. Тутсі пачалі адказваць атакамі, але на гэты момант хуту ўжо карысталіся поўнай падтрымкай Бельгійскай адміністрацыі, якая жадала спыніць дамінаванне тутсі{{sfn|Prunier (2)|1999|с=51}}{{sfn|Gourevitch|2000|p=60}}. У пачатку 1960-х гг. бельгійцы замянілі большасць тутсі на хуту на кіруючых пасадах і арганізавалі выбары, якія прывялі да ўлады большасць хуту{{sfn|Prunier (2)|1999|с=51}}. Кароль быў зрынуты — была створана рэспубліка з палітычным дамінаваннем хуту, а краіна атрымала незалежнасць у [[1962]] г.{{sfn|Prunier (2)|1999|с=53}}
 
Па меры развіцця рэвалюцыі тутсі пачалі пакідаць краіну, каб пазбегнуць помсты ад хуту, і сяліцца ў [[Бурундзі]], [[Уганда|Угандзе]], [[Танзанія|Танзаніі]] і [[Заір]]ы{{sfn|Mamdani|2002|pp=160–161}}. Гэтыя людзі, у адрозненні ад руандыйцаў, якія мігравалі з краіны ў дакаланіяльны і каланіяльны перыяды, былі прызнаны бежанцамі ў краінах, якія іх прынялі{{sfn|Prunier (2)|1999|с=63–64}}, але амаль адразу жа трапілі пад агітацыю аб вяртанні ў Руанду{{sfn|Prunier (2)|1999|с=55–56}}. Яны сфарміравалі ўзброеныя групоўкі, вядомыя пад назвай «''inyenzi''» ([[прусакі]]), якія пачалі ажыццяўляць вылазкі ў Руанду; гэта тактыка не прывяла да поспеху, але выклікала хвалю рэпрэсій у дачыненні да руандыйскіх тутсі і павелічэнне колькасці тутсі-бежанцаў{{sfn|Prunier (2)|1999|с=55–56}}. Да [[1964]] г. больш за 300 000 тутсі уцякліўцяклі з Руанды і былі вымушаны заставацца ў выгнанні на працягу наступных трыццаці гадоў{{sfn|Prunier (2)|1999|с=62}}. Дыскрымінацыя тутсі з боку хуту ў Руандзе працягвалася, хаця ўсё жа зменшылася пасля {{нп3|Дзяржаўны пераварот у Руандзе, 1973|Руандыйскага перавароту 1973 г.|en|1973 Rwandan coup d'état}}, які прывёў да ўлады Прэзідэнта [[Жувеналь Хабіарымана|Жувеналя Хабіарыману]]{{sfn|Prunier (2)|1999|с=74–76}}.
 
[[Шчыльнасць насельніцтва]] Руанды — 408 чал./км<sup>2</sup> — з'яўлялася адной з найбольшых у [[Афрыка|Афрыцы]]. [[Насельніцтва Руанды]] вырасла з 1,6 млн чал. у [[1934]] г. да 7,1 млн чал. у [[1989]] г., што прывяло да канкурэнцыі за зямлю. Некаторыя гісторыкі, напрыклад {{нп3|Жэрар Пруньё|Жэрар Пруньё|en|Gérard Prunier}}, лічаць, што генацыд [[1994]] г. быў часткова звязаны са шчыльнасцю насельніцтва{{sfn|Prunier (2)|1999|с=4}}.
Радок 130:
На працягу красавіка былі некалькі спроб МААНпР дамагчыся спынення агню, але Кагамэ кожны раз абвяшчаў, што РПФ не спыніць барацьбу, пакуль не спыняцца забойствы{{sfn|Dallaire|2005|p=300}}. У канцы красавіка РПФ кантраляваў усю зону мяжы з [[Танзанія|Танзаніяй]] і пачаў рухацца на захад ад [[Горад Кібунга|Кібунга]] (на поўдзень ад Кігалі){{sfn|Dallaire|2005|pp=326–327}}. Ён сустрэў невялікі супраціў, але ўжо 16 мая кантраляваў дарогу паміж Кігалі і [[Горад Гітарама|Гітарамай]] — часовым домам пераходнага ўрада{{sfn|Prunier (2)|1999|с=268}}. К 13 чэрвеня РПФ пасля няўдалай спробы сіл урада Руанды разблакіраваць дарогу заняў ужо Гітараму непасрэдна. У выніку гэтага пераходны ўрад быў вымушані пераехаць у [[горад Гісеньі]] (знаходзіцца на паўночным захадзе непасрэдна на мяжы з [[Дэмакратычная Рэспубліка Конга|Заірам]]){{sfn|Dallaire|2005|p=410}}. Паралельна з кіраваннем арміяй Кагамэ набіраў туды новых рэкрутаў з мэтай яе ўзмацнення: рэкруты пераважна паходзілі ці з выжыўшых у генацыдзе мясцовых тутсі, ці з уцекачоў з [[Бурундзі]]. Зрэшты, варта адзначыць, што ўзровень іх падрыхтоўкі быў не найлепшы{{sfn|Prunier (2)|1999|с=270}}.
 
Цалкам акружыўшы Кігалі, РПФ правёў рэшту чэрвеня (другую яго палову) у змаганні за горад непасрэдна{{sfn|Dallaire|2005|p=421}}. Армія ўрада мела больш людскіх рэсурсаў і зброі, але РПФ удавалася няўхільна захопліваць усё больш і больш тэрыторый, а таксама праводзіць на тэрыторыі ўрада вылазкі па выратаванні грамадзянскіх асоб ад генацыду{{sfn|Dallaire|2005|p=421}}. Па меркаванні Далера, Кагамэ дасягнуў поспеху таму, што быў «''майстрам псіхалагічнай вайны''»{{sfn|Dallaire|2005|p=421}}. Кагамэ ўдала выкарыстаў той факт, што армія ўрада была больш сканцэнтравана на генацыдзе, чым на вайне, а бітвай за Кігалі канчаткова зламаў варожым салдатам маральны дух{{sfn|Dallaire|2005|p=421}}. Канчатковая перамога РПФ над сіламі ўрада Руанды ў Кігалі адбылася 4 ліпеня{{sfn|Dallaire|2005|p=459}}, а 18 ліпеня былі узятыўзяты Гісеньі і рэшта паўночнага захаду краіны. Пераходны ўрад збег у Заір, і генацыд завершыўся{{sfn|Prunier (2)|1999|с=298–299}}. К канцу ліпеня 1994 г. войскі Кагамэ кантралявалі ўсю тэрыторыю Руанды, акрамя зоны на паўднёвым захадзе, якая была занята [[францыя|французскімі]] войскамі ААН у межах [[аперацыя «Біруза»|аперацыі «''Біруза''»]]{{sfn|Dallaire|2005|pp=474–475}}.
 
[[Дзень Вызвалення]] Руанды адзначаецца ў гонар вышэй апісаных падзей [[4 ліпеня]] і з'яўляецца [[дзяржаўныя святы|дзяржаўным святам]]<ref>{{cite web |title=Official holidays |url=http://www.gov.rw/Official-holidays |accessdate=12 November 2013 |publisher=[[Government of Rwanda|gov.rw]]}}</ref>.
Радок 164:
Афіцыйна войскаў ЗША не было ў Руандзе на момант пачатку генацыду. [[Архіў Нацыянальнай Бяспекі]] (грамадская ініцыятыва ў ЗША) у сваёй справаздачы вылучыла 5 спосабаў, якімі ўрад ЗША паўплываў на запавольванне сусветнай рэакцыі на генацыд:
# ЗША лабіравалі ў ААН ідэю татальнага адводу войскаў МААНпР з Руанды ў красавіку 1994 г.;
# [[Дзяржаўны сакратар ЗША]] [[Уорэн Крыстафер]] і іншыя дзяржаўныя дзеячы пазбягалі ужыванняўжывання слова «''генацыд»'' да 21 мая; нават пасля гэтай даты афіцыйныя асобы ЗША не ўжывалі тэрмін у публічных выступах на працягу 3 тыдняў;
# [[Бюракратыя|Бюракратычныя]] працэдуры запаволілі агульны адказ ЗША на генацыд;
# ЗША адмовіліся глушыць або спрыяць закрыццю экстрэмісцкага радыё, якое заклікала да забойстваў, спасылаючыся на вялікія фінансавыя высілкі і праблемы, якія могуць узнікнуць пасля гэтага ў галіне [[міжнароднае права|міжнароднага права]];
Радок 173:
 
=== Ватыкан ===
[[Каталіцтва|Каталіцкая Царква]] сцвярджае, што генацыд меў месца, але тыя, хто прымаў у ім удзел, нават калі былі веруючымі, парушалі галоўныя запаветы Царквы<ref name="wf" />. Нягледзячы на тое, што рэлігійны фактар не быў значным у генацыдзе, у сваім дакладзе за [[1999]] г. «''[[Human Rights Watch]]»'' абвінаваціла некаторых рэлігійных дзеячаў Руанды, уключаючы прадстаўнікоў [[Каталіцтва|Каталіцкай Царквы]], [[Царква Англіі|Англіканскай Царквы]] (і іншых [[пратэстанцтва|пратэстанцкіх дэнамінацый]]), у тым, што апошнія не рабіла прамога публічнага асуджэння генацыду; зрэшты, гэтыя абвінавачванні абвяргаюцца прадстаўнікамі згаданых рэлігійных арганізацый<ref name="ADF 1999 Orgnztn Clergy">{{Harvnb|Des Forges|1999|loc=[http://www.hrw.org/legacy/reports/1999/rwanda/Geno4-7-03.htm#P893_245534 "The Organization » The Clergy"]}}</ref>. Некаторыя рэлігійныя іерархі нават прыцягваліся да адказнасці за свой магчымы удзелўдзел у трагічных падзеях<ref name="wf">{{Harvnb|Totten|2008|с=380}}</ref>: напрыклад, каталіцкі біскуп [[Агюстэн Місага]] быў абвінавачаны ў карупцыі і ўдзел у генацыдзе, але ўсе абвінавачванні былі з яго зняты ў [[2000]] г.<ref>{{cite news| url=http://news.bbc.co.uk/1/hi/world/africa/791907.stm |publisher=BBC News |title=Rwandan bishop cleared of genocide |date=June 15, 2000 |accessdate=May 23, 2010}}</ref> Аднак многія іншыя прадстаўнікі каталіцкага і пратэстанцкага кліру аддалі сваё жыццё, абараняючы тутсі ад смерці<ref name="ADF 1999 Orgnztn Clergy" />. Асобныя духоўныя асобы прамым чынам удзельнічалі ў разні: у 2006 г. айцец Атанас Серомба (Каталіцкая Царква) быў прысуджаны да 15 гадоў пазбаўлення волі Міжнародным Крымінальным Трыбуналам па Руандзе за яго ролю ў забойстве 2000 тутсі. Серомба завёў і замкнуў тутсі ў царкве, дзе тыя хацелі знайсці паратунак. Пасля гэтага айцец Атанас падтрымаў міліцыю хуту ў ідэі разбурыць бульдозерамі будынак і забіць усіх, хто знаходзіўся ўнутры<ref>{{cite web|url=http://www.msnbc.msn.com/id/16189347/#.UEnLtSL-23Y |title=Ex-priest jailed for Rwanda genocide |publisher=[[MSNBC]] |date=December 13, 2006 |accessdate=2012-09-30}}</ref><ref>{{cite news|url=http://www.guardian.co.uk/commentisfree/belief/2010/mar/29/pope-catholics-rwanda-genocide-church |title=For Rwandans, the pope's apology must be unbearable &#124; Comment is free |work=[[The Guardian]] |accessdate=2012-09-30 |location=London |first=Martin |last=Kimani |date=March 29, 2010}}</ref>.
 
== Наступствы ==
Радок 241:
Фільм «[[Гатэль «Руанда»|''Гатэль „Руанда“'']]» (намініраваўся на «''[[Оскар]]''») заснаваны на досведзе Поля Русесабаджыны — менеджара «''[[Гатэль тысячы ўзгоркаў|Гатэля тысячы ўзгоркаў]]''» у [[Горад Кігалі|Кігалі]], які ўратаваў больш за тысячу чалавек падчас генацыду<ref>[http://www.unitedartists.com/hotelrwanda/main.html 'Hotel Rwanda' Official movie site]{{dead link|date=August 2010}}</ref>. [[Амерыканскі інстытут кінамастацтва]] ўключыў гэты фільм у спіс 100 найбольш натхняльных фільмаў усіх часоў. У [[2006]] г. выйшла аўтабіяграфія Русесабаджыны пад назвай «''Звычайны чалавек''».
 
Кніга Далера была экранізавана ў [[Поціск рукі з Д'яблам, фільм|аднайменным фільме]] уў [[2007]] г. У тым жа годзе адбылася экранізацыя кнігі Куртэманша пад назвай «''[[Нядзеля ў Кігалі]]''».
 
Дакументальны незалежны фільм «''[[Зямля са шкла]]''» факусіруецца на асобах і палітыках падчас генацыду: галоўнымі героямі з'яўляюцца [[Поль Кагамэ]] і Жан-П'ер Сагахуту (чалавек, які выжыў падчас генацыду). Прэм'ера фільма адбылася ў [[2010]] г. на кінафестывалі «''[[Трайбека]]''»<ref>[http://www.tribecafilm.com/filmguide/earth_made_of_glass-film26314.html Earth Made of Glass]{{dead link|date=May 2011}} Tribeca Film Festival guide. Retrieved November 30, 2010.</ref>.