Згвалтаванне: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дрНяма тлумачэння праўкі
дрНяма тлумачэння праўкі
Радок 1:
[[Выява:Rape of the Sabine Women.jpg|thumb|Згвалтаванне]]
'''Згвалтава́нне'''  — у агульным сэнсе  — здзяйсненне палавога акту з ужываннем гвалтоўных дзеянняў у адрас аднаго з партнёраў, у вузка юрыдычным сэнсе  — прымус жанчыны да палавога акту з ужываннем фізічнага або псіхічнага ўздзеяння.
 
== Згвалтаванне ў сучасным праве ==
Беларускае права разумее пад згвалтаваннем палавыя зносіны з ужываннем гвалту, або з пагрозай яго ўжывання да пацярпелай або да іншых асоб, або з выкарыстаннем бездапаможнага стану пацярпелай. Непасрэдны аб'ект злачынства: палавая воля, воля выбару партнёра жанчынай. Абавязковая кваліфікацыйная прыкмета: гвалт, або пагроза яго здзяйснення, або бездапаможны стан пацярпелай. Адным з найбольш спрэчных момантаў беларускага заканадаўства з'яўляецца непрызнанне [[сон|сну]] як бездапаможнага стану.
 
Традыцыйна згвалтаванне разумелася як дзеянне з боку мужчыны ў стаўленні да жанчыны. Аднак у цяперашні час у шматлікіх заканадаўствах паняцце пашыранае, пад яго падпадаюць таксама прымус да палавой блізкасці жанчынай мужчыны, жанчынай жанчыны, а таксама мужчынам мужчыны. Беларускае заканадаўства кваліфікуе згвалтаванне ў першапачатковым сэнсе  — як сексуальны гвалт мужчыны над жанчынай, іншыя жа сексуальныя злачынствы кваліфікуюцца як «гвалтоўныя дзеянні сексуальнага характару» або «прымус да дзеянняў сексуальнага характару». Асобным відам сексуальнага злачынства з'яўляецца растленне. Звычайнымі жыхарамі Беларусі, далёкімі ад юрыдычных колаў, усе сексуальныя злачынствы звычайна называюцца тэрмінам «згвалтаванне».
 
Згвалтаванне ва ўсіх заканадаўствах прызнаецца адным з самых цяжкіх відаў злачынстваў. [[Крымінальны кодэкс Рэспублікі Беларусь|Беларускае заканадаўства]] прадугледжвае ў якасці пакарання за згвалтаванне (а таксама за гвалтоўныя дзеянні сексуальнага характару) пазбаўленне волі тэрмінам ад 3 да 6 гадоў, а пры наяўнасці абцяжвальных абставінаўабцяжваючых абставін — да 15 гадоў.
 
Згвалтаванне ў [[шлюб]]е стала лічыцца злачынствам параўнальна нядаўна, па меры развіцця фемінізму[[фемініз]]му. Раней практычна ва ўсіх краінах гэта лічылася правам мужа.
 
== Судовая медыцына ==