Рымская рэспубліка: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
M.L.Bot (размовы | уклад)
др →‎Спасылкі: выдаленне Ш:Link GA, replaced: {{Link GA| → {{subst:Void| using AWB
Тэг: першае рэдагаванне
Радок 71:
== Заваяванні на захадзе: Пунічныя войны ==
{{Main | Пунічныя войны}}
[[Выява:218BCMAPMEDITERRANEANMediterranean at 218 BC-en.jpgsvg|300px|thumb|Міжземнамор'е ў [[218 да н.э.|218 г. да н.э.]]]]
Пасля заваявання Італіі рымская экспансія выйшла за межы [[Апенінскі паўвостраў|Апенінскага паўвострава]]. Тут рымлянам давялося сутыкнуцца з адной з найбуйнейшых дзяржаў Заходняга [[Міжземнамор'е|Міжземнамор'я]] — [[Карфаген]]ам. Так званыя [[Пунічныя войны]] працягваліся (з перапынкамі) больш за 100 гадоў. У выніку [[Першая Пунічныя войны|Першай Пунічнай вайны]] (264—241) Рым набыў першыя заморскія валодання — [[Сіцылія, рымская правінцыя|Сіцылію]], [[Корсіка і Сардзінія, рымская правінцыя|Корсіку і Сардзінію]], якія былі ператвораны ў [[рымскія правінцыі]]. У перыяд [[Другая Пунічныя войны|Другой Пунічнай вайны]] (218—201) знакаміты палкаводзец Карфагена [[Ганібал]] уварваўся ў Італію і, узяўшы верх над рымлянамі ў некалькіх бітвах (пры [[Бітва пры Канах 216 г. да н.э.|Канах]] у 216 годзе да н.э. і інш.), спусташаў яе тэрыторыі больш за 15 гадоў. Аднак у канчатковым выніку вайну карфагеняне прайгралі, рымляне пад камандаваннем [[Сцыпіён Афрыканскі|Сцыпіёна Афрыканскага Старэйшага]] атрымалі перамогу над Ганібалам (бітва пры [[Бітва пры Заме|Заме]] ў 202 годзе да н.э.) Рыму ад Карфагена адышла [[Іспанія]]. [[Трэцяя Пунічныя войны]] (149—146) звялася фактычна да аблогі Карфагена, які быў узяты штурмам [[Публій Карнелій Сцыпіён Эміліян Афрыканскі Малодшы|Сцыпіёнам Афрыканскім Малодшым]], а затым па рашэнні Сената адданы агню і знішчаны. У выніку гэтых войнаў Рым ператварыўся ў найбуйнейшую міжземнаморскую дзяржаву.