Генадзій Магілёўскі: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др стылявыя змены, арфаграфія
др стылявыя змены
Радок 1:
[[Выява:Gennady Lyubimogradsky (Gur'yanov).jpeg|thumb|right|Прападобны Генадзій Магілёўскі]]
 
'''Генадзій Магілёўскі''', свецкае імя '''РыгорГрыгорый''' (пач. [[16 ст.]], [[Магілёў]], [[ВКЛ]] — [[23 студзеня]] [[1565]]) — прападобны Магілёўскі, Кастрамскі і Любімаградскі, прылічаны да [[Сабор беларускіх святых|Сабору беларускіх святых]].
 
== Біяграфія ==
 
Быў адзіным сынам у заможнай шляхецкай сям'і Івана і Алены. З дзяцінства вызначаўся богабаязнасцю, з вялікай стараннасцю наведваў царкоўныя службы, спяваў на клірасе. У юнацтве РыгорГрыгорый надоўга пакідаў бацькоўскі дом, «на крыле царкоўным жывучы, дзень і ноч маліўся Богу». Заможныя бацькі былі незадаволены гэтым, бо жадалі яму багацця і зямнога шчасця. РыгорГрыгорый пакінуў бацькоўскі дом, каб пасяліцца ў адным з манастыроў. Пэўны час з іншымі вандроўнікамі ён падарожнічаў па ВКЛ, цярпячы нягоды і ад злых людзей.
 
Праз нейкі час прападобны прыйшоў у [[Масква|Маскву]], дзе сустрэўся з юнаком Фёдарам і разам з ім пачаў шукаць месца для манашаскага пострыгу. Так яны дайшлі да Валагодскіх лясоў, дзе жыў вядомы сваім падзвіжніцтвам старац [[Карнілій Валагодскі]]. Тут РыгорГрыгорый прыняў пострыг пад імем Генадзій і стаў насельнікам гэтай абіцелі. Атрымаўшы паслушніцтва, выпрабоўваў сябе пастом і цяжкай фізічнай працай. Затым, імкнучыся да духоўнага ўзрастання, прыняў абет маўчання.
 
У скорым часе Генадзій адышоў у пустыннае месца і па блаславенні старца Карнілія стварыў новы манастыр. Уладкаваўшы святую абіцель, прападобны Генадзій праславіўся руплівасцю, любоўю да Госпада і набожнасцю. Але зайздрасць і інтрыгі насельнікаў вымусілі яго пакінуць абіцель і пайсці ў глухія лясы на [[Сурскае возера]]. Тут у бязлюдным дзікім месцы заснаваў прападобны новую абіцель, куды неўзабаве перабраўся і старац Карнілій. Ціхае і мірнае жыццё заахвочвала і іншых манахаў да сумеснага пражывання пад ігуменствам прападобнага Генадзія.