Жыццё на Тытане: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
пераклад з ru:Жизнь на Титане
 
Няма тлумачэння праўкі
Радок 22:
== Адсутнасць вады на паверхні спадарожніка ў вадкім стане ==
Бачная адсутнасць вады ў вадкім стане на паерхні Тытана было працытавана [[NASA]] як аргумент супраць жыцця на спадарожніке. Па словам агенцтва, вада мае важнае значэнне не толькі як «растваральнік для жыцця, якое мы ведаем», але з-за таго, што гэта «адназначна падыходзіць для садзейнічання самаарганізацыі арганічных рэчываў»<ref>[http://astrobiology.nasa.gov/focus-groups/current/origin-of-life/articles/comment-on-titan-first/ «Першы каментарый па Тытану»] {{ref-en}}</ref>.
 
== Фармаванне складаных малекул ==
Хаця [[Касіні-Гюйгенс]] і не быў абсталяваны для таго, каб паказаць доказы існавання складаных арганічных малекул, ён паказаў, што асяроддзе на Тытане шмат у чым падобнае да таго, што было на пачатковых этапах існавання [[Зямля|Зямлі]]. Вучоныя мяркуюць, што атмасфера ранняй Зямлі была падобнай па свайму складу на цяперашнюю атмасферу Тытана, з важным выключэннем: адсутнасцю пароў вады на Тытане.
 
Былі распрацаваныя шматлікія гіпотэзы, якія спрабуюць пераадалець пераход ад [[Хімічная эвалюцыя|хімічнай]] да [[Біялагічная эвалюцыя|біялагічнай эвалюцыі]]. [[Эксперымент Мілера-Юры]] і некалькі наступных эксперыментаў паказалі, што ў верхняй частцы атмасферы Тытана пад пастаянным уздзеяннем [[Іанізуючае выпраменьванне|іанізуючага]] і кароткахвалявага выпраменьвання ідзе няспынны працэс утварэння складаных [[Малекула|малекул]] і [[палімер]]ных рэчываў. Менавіта з гэтых рэчываў, якія ўтвараюць сумесь вуглявадародаў з агульнай назвай [[таліны]] складаецца аранжавы [[смог]], які поўнасцю хавае паверхню спадарожніка ў бачным дыяпазоне спектра. Рэакцыі пачынаюцца з [[Дысацыяцыя, химія|дысацыяцыі]] [[азот]]а, метана і суправаджаецца ўтварэннем [[сінільная кіслата|сінільнай кіслаты]], ацэтілена і больш складаных [[вуглявадарод]]аў. Прадукты гэтых рэакцый ва ўмовах халоднай атмасферы, звычайна, маюць цвёрдую фазу [[агрэгатны стан|агрэгатнага стана]] і ў выглядзе пылу асядаюць на паверхню. Магчымасць наступных рэакцый - аж да ўтварэння [[амінакіслоты|амінакіслотаў]] - таксама была вывучана, а паколькі нізкія тэмпературы на паверхні абмяжоўваюць хуткасць хімічных рэакцый, таксама былі атрыманы ацэнкі часу, неабходнага для атрымання [[Прэбіятычныя злучэнні|прэбяітычных злучэнняў]] з улікам таго, што ў месцах падзення буйных [[астэроід]]аў і крыявулканічных раёнах магчыма наяўнасць абласцей з вадкай вадой каля паверхні. У кастрычніку [[2010]] вучоныя з [[Арызонскі ўніверсітэт|Арызонскага ўніверсітэта]] абвясцілі аб выяўленні пяці нуклеацідных аснаванняў - будаўнічых блокаў [[ДНК]] [[РНК]] (так былі знойдзены [[амінакіслоты]]) - у дадзеным выпадку было паказана, што нуклеацідныя аснаванні могуць утварацца без наяўнасці вадкай вады ў якасці растваральніка.
 
== Магчымасць пражывання пад паверхняй ==
Маделяванне прывяло да меркавання, што на Тытане існуе дастаткова хімічных рэчываў для пачатка хімічнай эвалюцыі аналагічна таму, што, як мяркуюць, адбылося на [[Зямля|Зямлі]]. Хаця аналогія мае на ўвазе наяўнасць вады ў вадкім стане на больш працяглыя тэрміны, чым назіраемыя ў бягучы момант, усё ж на аснове асобных тэорый, ёсць меркаванні, што вада можа захавацца ў мёрзлым слое ізаляцыі. Цеплаабмен паміж унутранымі і знешнімі слаямі будзе мець рашаючае значэнне для захавання якой-небудзь групы жыцця. Выяўленне мікробнага жыцця шмат у чым будзе залежаць ад гэтых біягенных фактараў.
 
Акрамя таго, было адзначана, што вадкія акіяны аміяка ці, нават, вады могуць існаваць значна глыбей пад паверхняй<ref>{{cite web|url=http://www.vokrugsveta.ru/news/3587|publisher=Вокруг света|title=На Титане нашли океан|archiveurl=http://http://www.webcitation.org/617WXcZyA|archivedate=2011-08-22}</ref>. Моцнае прыліўное ўздзеянне Сатурна можа прывесці да разагрэва ядра і падрыманню дастаткова высокай тэмпературы для існавння вадкай вады<ref name="NS2008"/>. Параўнанне здымкаў «[[КА Касіні|Касіні]]» за 2005 і 2007 гады паказала, што дэталі ландшафта змясціліся прыкладна на 30 км. Паколькі Тытан заўсёды павёрнуты да Сатурна адным бокам, такі зрух можа тлумачыцца тым, што ледзяная кара аддзелена ад асноўнай масы спадарожніка глабальнай вадкай праслойкай<ref name="NS2008">David Shiga, [http://space.newsciencist.com/article/dn13516-titans-changing-spin-hints-at-hidden-ocean.html Titan's changing spin hints at hidden ocean], New Sciencist. 20 March 2008</ref>.
 
Мяркуецца, што ў вадзе ўтрымліваецца значная колькасць аміяка (каля 10%), які дзейнічае на ваду як [[антыфрыз]]<ref>{{cite journal|title=Is Titan (cryo)volcanically active?|author=Alan Longstaff|work=Royal Observatory, Grenwich|journal=Astronomy Nov|date=February 2009|pages=19}}</ref>, гэта значыць, паніжае тэмпературу яе замярзання. У спалучэнні з высокім ціскам, з боку кары спадарожніка, гэта можа з'яўляцца дадатковай умовай існавання падпаверхнявага акіяна<ref>[http://scientific.ru/trv/trv802.pdf «Титан обрёл внутрипланетный океан»]// «Троицкий вариант - Наука», № 12, 2008.</ref><ref>[http://freescience.narod.ru/titan/artcl_17.html На Титане открыты тайный водяной океан и свободная кора]</ref>.
 
Згодна з дадзенымі, апублікавнымі ў канцы чэрвеня 2012 года і сабранымі раней КА «Касіні», пад паверхняй Тытана (на глыбіні каля 100 км) сапраўды павінен знаходзіцца акіян, які складаецца з вады з магчымай невялікай колькасцю соляў<ref>{{cite news|url=http://vz.ru/news/2012/6/29/586033.html|title=На Титане нашли подземный океан|date=29 чэрвеня 2012|publisher=Взгляд|accesdate=201-06-29}}</ref>. У выніках новага даследавання, апублікаванага ў 2014 годзе і заснаваных на гравітацыйнай карце спадарожніка, пабудаванай на падставе дадзеных, сабраных «[[КА Касіні|Касіні]]», вучоныя выказалі меркаванне, што вадкасць у акіяне спадарожніка Сатурна вылучаецца высокай шчыльнасцю і экстрэмальнай салёнасцю. Хучэй за ўсё, яна з'яўляецца [[расол]]ам у склад якога уваходзяць солі, якія утрымліваюць [[натрый]], [[калій]] і [[сера|серу]]. Акрамя таго, ў розных раёнах спадарожніка глыбіня акіяна змяняецца - у адных месцах вада прамярзае, знутры нарошчваючы ледзяную корку, якая пакрывае акіян, і слой вадкасці ў гэтых месцах практычна не злучаецца з паверхняй Тытана. Моцная салёнасць падпаверхнявага акіяна робіць практычна немагчымым існаванне ў ім жыцця<ref>[http://www.rosbalt.ru/style/2014/07/04/1288068.html Океан на спутнике Сатурна оказался таким же солёным, как и Мёртвое море]</ref>.
 
== Пражыванне ў вадкіх азёрах ==
[[Файл:Liquid lakes on titan.jpg|thumb|right|300px|Вуглявадародныя азёры на Тытане: радыёлакацыйная выява з [[КА Касіні]], [[2006]] год]]
Акрамя таго, было выказана меркаванне, што жыццё можа існаваць у вадкіх метане і этане на паверхні Тытана, якія маюць форму рэчак і азёр, накшталт таго, як арганізмы на Зямлі жывуць у вадзе. Такія істоты б выкарыстоўвалі H<sub>2</sub> замест O<sub>2</sub>, ўзаемадзейнічалі з ацэтіленам замест [[глюкоза|глюкозы]], і выдзялялі б метан замест [[вуглякіслы газ|вуглякіслага газа]].
 
=== Растваральнікі ===
Існуе дыскусія аб эфектыўнасці метана ў якасці растваральніка для жыцця ў параўнанні з вадой: вада з'яўляецца больш моцным растваральнікам, чым метан, што дазваляе ёй лягчэй пераносіць у клетку, але меньшая хімічная рэактыўнасць метана дазваляе яму лягчэй утвараць буйныя структуры, напрыклад бялкі ці падобныя да іх рэчывы.
 
Іншае меркаванне складаецца ў тым, што арганізмы, якія жывуць у асяроддзі вадкага метана ці этана могуць выкарыстоўваць іншыя злучэнні ў якасці растваральніка. Напрыклад, [[фасфін]] (PH<sub>3</sub>) і простыя злучэнні [[фосфар]] а і вадарода. Як вада і аміяк, фасфін мае палярнасць, але ён існуе ў выглядзе вадкасці пры больш нізкіх тэмпературах, чым аміяк ці вада. У вадкім этане фасфін мае форму асобных кропель, а гэта значыць, што ячэйкападобныя структуры маглі б існавць без клетачных мембран.
 
=== Вынікі даследаванняў ===
Яшчэ ў [[2005]] годзе [[астрабіёлаг]] [[Крыс Макей]] прадказаў, што калі [[метанагеннае жыццё]] спажывае атмасферны вадарод у дастатковым аб'ёме, то яна будзе мець прыкметны ўплыў на суадносіны сумесі ў [[трапасфера|трапасферы]] Тытана. Пазней аб гэтым у чэрвені [[2010]] года паведаміў [[Дарэл Штробель]] з [[Універсітэт Джона Хопкінса|Універсітэта Джона Хопкінса]], які адзначыў лішак малекулярнага вадароду ў верхніх слаях атмасферы, што прыводзіць да сыходных патокаў на хуткасці прыкладна 10<sup>25</sup>малекул за секунду. Каля паверхні вадарод, верагодна, знікае з-за яго спажывання метанагеннымі формамі жыцця. У тым жа месяцы ў іншым артыкуле было згадана, што каля паверхні Тытана не маецца ацэтылена, што адпавядае гіпотэзе, паводле якой, ацэтылен, як і вадарод, таксама спажываецца метанагенамі. [[Крыс Макей]], пагадзіўшысь з тым, што наяўнасць жыцця з'яўляецца верагодным тлумачэннем вывадаў аб адсутнасці вадарода і ацэтылена каля паверхні, папярэдзіў, што, верагодна, ёсць і іншыя тлумачэнні гэтаму фенамену, а менавіта: напрыклад, магчымасць таго, што вынікі былі нявернымі з-за чалавечай памылкі ці наяўнасці асобных мінеральных [[каталізатар]]аў.
 
== Панспермія ==
Былі прапанаваны і альтэрнатыўныя тлумачэнні для гіпатэтычнагаіснавання жыцця на Тытане: калі жыццё і існуе на Тытане, то было б статыстычна вергодна, што яно ўзяло пачатак ад Зямлі ці іншай планеты і з'явілася незалежна ў ходзе працэса, вядомага як [[панспермія]]. Было прапанавана, што астэроіды і каметы маглі занесці туды жыццё. Але з другога боку, кожнай жывой істоце, якая апынулася ў крыягенных вуглявадародных азёрах Тытана, неабходна было прыстасавацца да вельмі складаных умоў жыцця, што з'яўляецца вельмі малаверагодным.
 
== Гл. таксама ==