Воранава: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
testing, replaced: = }} → = |OpenStreetMap = }} using AWB
Радок 65:
|add3n =
|add3 =
|OpenStreetMap =
}}
'''Во́ранава''' ([[Інструкцыя па транслітарацыі (2007)|афіц. транс.]]: ''Voranava'') — гарадскі пасёлак у [[Гродзенская вобласць|Гродзенскай вобласці]] [[Беларусь|Беларусі]], цэнтр [[Воранаўскі раён|Воранаўскага раёна]]. У 133 км ад [[Гродна]], 1 км ад чыгуначнай станцыі на лініі [[Ліда]]—[[Вільнюс]], на аўтадарозе Ліда—Вільнюс. Насельніцтва 6,3 тыс. чал. (2014).
Радок 71 ⟶ 72:
Вядома з 16 ст. у [[ВКЛ]]. Даўняя назва Балотна (Блотна, Балотнае) ад ракі Балатнянка (цяпер ручай), прыватная ўласнасць у Віленскім ваяв. ВКЛ. У больш позніх польскіх і рускіх крыніцах згадваецца як ''Werenów'', ''Воронов''. У 16—18 ст. належала [[Гаштольды|Гаштольдам]], [[Сцыпіёны|Сцыпіёнам]], [[Зарэцкія|Зарэцкім]].
 
Паміж 1501—39 гг. канцлер ВКЛ [[Альбрэхт Гаштольд]] фундаваў тут касцёл. У 1536 г. маёнтак Балотна, уласнасць драгіцкага намесніка Я. Давойны, потым полацкага ваяводы С. Давойны, цэнтр каталіцкай парафіі. Касцёл меў 5 сял. дымоў. У 1591 г. згадваецца як мястэчка Блотнае, уласнасць Гаштольдаў у Лідскім павеце Віленскага ваяв.
 
На карце [[Тамаш Макоўскі|Т. Макоўскага]] (1613) адзначана як [[мястэчка]]. У 17 ст. дзейнічаў кляштар каталіцкага [[ордэн піяраў|ордэна піяраў]]; у 1690 г. ў мястэчку 61 двор, карчма, касцёл; у 1694 г. 24 сялянския двары, бровар, пякарня.
 
На пач. 18 ст. ўласнасць мсціслаўскага ваяводы [[Аляксандр Ян Масевіч|Аляксандра Яна Масевіча]], які заснаваў тут новы касцёл Святога Тадэвуша (1705). У 1720-х г. мястэчка перайшло ва ўласнасць Сцыпіёнаў, найперш лідскага старосты [[Ян Сцыпіён|Яна Сцыпіёна дэль Кампа]]; цэнтр староства. Мяркуецца, што сучасная назва пайшла ад імя жонкі сына Сцыпіёна — Вярэны (Верэнова, Воранава). У 1735 г. кашталян смаленскі і староста лідскі Ян Сцыпіён заснаваў тут пры кляштары школу і калегіум піяраў на ўзор езуіцкіх вучылішчаў, дзе выкладалі матэматыку, рыторыку, філасофію, дзейнічала да 1755 г. (пераведеныя ў Ліду). 3 1738 г. Воранава — цэнтр парафіяльнай акругі Радунскага каталіцкага дэканата. 3 1742 г. ўласнасць віленскага біскупа, з 1758 г. стольніка ВКЛ С. Быкоўскага. У 1767 г. ў мястэчку 44 дамы (22 яўрэі). Мяшчане мелі надзелы ад 0,25 да 0,5 га; 2 млыны, каля 300 жыхароў. У 1769 г. ўласнасць [[Дамінік Александровіч|Дамініка Александровіча]], 60 дамоў. Сяляне адбывалі паншчыну па 3 дні на тыдзень, плацілі чынш па 30 злотых, давалі дзякла.
 
Пасля 3-га падзелу Рэчы Паспалітай (1795) у складзе Расійскай імперыі, у Віленскай, з 1797 г. Літоўскай, з 1801 г. Гродзенскай, з 1842 г. Віленскай губернях. У 1846 г. пацверджаны статус мястэчка; у 1865 г. ў Беняконскай вол. Лідскага павета, уласнасць Зарэцкіх, 42 двары, 468 жыхароў, у т.л. 333 яўрэі, 117 католікаў; парафіяльны касцёл, сінагога, яўрэйскі малітоўны дом, 2 гарбарні, вадзяны млын, 2 скурзаводы, 12 крам, 4 кірмашы на год, штотыднёвыя таржкі. 3 1849 г. паштовая станцыя, 29 камплектных і 9 дадатковых коней. Мястэчка славілася выпечкай пернікаў, абаранкаў і інш. Непадалёк аднайменны фальварак, 125 жыхароў (100 католікаў), бровар, касцёл у імя збавіцеля. У 1884 г. з увядзеннем чыгуначнага ўчастка Вільня—Ліда ў Воранаве — чыгуначная станцыя. У 1886 г. 1,1 тыс. жыхароў, мяшчанскае праўленне. У 1897 г. 1574 жыхары, паштовае аддзяленне, урачэбны прыёмны пакой, мануфактурная і 24 малочныя лаўкі, 5 кузняў, 7 корчмаў, штотыднёвы кірмаш; у фальварку 2 двары, 87 жыхароў. Паводле перапісу ў пач. 20 ст. ў мястэчку 500 жыхароў, школа; у фальварку 7 жыхароў, 1076 дзес. зямлі, на хутары 36 жыхароў, 103 дзес. зямлі.