Фама (апостал): Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др афармленне
Няма тлумачэння праўкі
Радок 3:
 
Паводле падання, заснавальнік хрысціянства ў [[Індыя|Індыі]]. Прапаведуючы ў горадзе Меліяпор, размешчаным на ўсходнім беразе паўвострава Індастан, апостал Фама быў абвінавачаны адным паганскім жрацом, які забіў свайго сына, у смерці юнака. Натоўп схапіў святога Фаму, як забойцу, і патрабаваў пакарання. Апостал Фама папрасіў дазволіць яму пагаварыць з забітым. Па малітве апостала юнак ажыў і засведчыў аб тым, што забойства здзейсніў яго бацька.<ref>[http://pravoslavie.name/index.php?article=download/saints/Oct/06/life01&format=html&page=4 Житие и страдание святого апостола Фомы] {{ref-ru}}</ref> Пасля пропаведзі Евангелля Фама прыняў пакутніцкую смерць у індыйскім горадзе [[Маліпура]] — быў праткнуць пяццю дзідамі. Нягледзячы на паданне, шэраг сучасных гісторыкаў лічыць, што хрысціянства ў Індыю прывёз не ён, а [[Фама Канскі]] ў [[4 стагоддзе|IV стагоддзі]].<ref>K.S. Latourette, ''A History of the Expansion of Christianity,'' 7 vols., London, 1940-49</ref><ref>Edward Gibbon, ''The Decline and Fall of the Roman Empire,'' London, 1957</ref><ref>Koenraad Elst, ''Negationism in India: Concealing the Record of Islam,'' New Delhi, 1992,</ref><ref>T.R. Vedantham, «St. Thomas Legend» in the ''South Madras News,'' Madras, 1987</ref><ref>Ishwar Sharan, ''The Myth of Saint Thomas and the Mylapore Shiva Temple,'' New Delhi, 1995</ref>
 
==Імя==
 
Імя ''Фама'' паходзіць ад [[арамейская мова|арамейскага]] ці сірыйскага слова {{lang-syc|ܬܐܘܡܐ}} ''Tамa'', што значыць блізнюк. У грэчаскай мове маецца падобнае слова ''Дыдзімус''.
 
== У Новым Запавеце ==
Фама ўпершыню згадваецца у [[Евангелле паводле Яна|Евангеллі ад Яна]]. У Ян. 11:16 пасля раптоўнай смерці [[Лазар|Лазара]], апосталы не хачуць вяртацца ў [[Іўдзея|Іудзею]], таму што яўрэі хочуць пабіць каменямі [[Ісус Хрыстос|Ісуса]]. На гэта Фама кажа: "''Пайдзем і мы памром з Ім''».
 
Зноў Фама кажа ў Ян. 14:5. Калі Ісус тлумачыць, што Ён пакідае, каб падрыхтаваць нябесны дом для Сваіх паслядоўнікаў, і што яны там далучацца да Яго, тады Фама рэагуе, сказаўшы: "''Госпадзе, мы не ведаем, дзе Ты ідзеш, так, як мы можам ведаць шлях?''"
 
У Ян. 20:24-29 распавядаецца, як [[Нявер'е Фамы|Фама спачатку не паверыў]], калі пачуў, што [[Уваскрэсенне Ісуса Хрыста|Ісус уваскрос з мёртвых]] і з'явіўся іншым апосталам, кажучы: "''Калі не ўбачу на руках Яго ранаў ад цвікоў, і пакладу палец у раны ад цвікоў, і не ўкладу рукі маёй у рэбры Ягоныя, не паверу''». Але калі Ісус з'явіўся пазней і запрасіў Фаму дакрануцца да Яго раны, Фама паказаў сваю веру, сказаўшы: "''Гасподзь мой і Бог мой''". Затым Ісус сказаў: "''Фама, ты паверыў таму, што ўбачыў Мяне; дабрашчасныя тыя, што не бачыўшы - паверылі''".
 
==Смерць==
 
Згодна традыцыі, св. Фама быў забіты ў Майлапуры, недалёка ад [[Горад Чэнаі|Чэнае]] ў 72 годзе, і там жа і пахаваны. [[Яфрэм Сірын]] сцвярджае, што апостал быў закатаваны ў [[Індыя|Індыі]], і што яго рэшткі былі потым прывезеныя ў [[Эдесса|Эдессу]]. Гэта самая ранняя вядомая згадка яго пакутніцтва.
 
У запісах [[Марка Пола]] 13-га стагоддзя сцвярджаецца, што апостал раптоўна памер каля Чэнае ад тупой стралы лаўца, які паляваў на паўлінаў і не ўбачыў святога. Прынамсі з 16 стагоддзя, [[гара св. Фамы]] шануецца індусамі, мусульманамі і хрысціянамі. Запісы [[Дуартэ Барбоза|Барбозы]] пачатку 16 стагоддзя паведамляюць, што грабніца падтрымлівалася мусульманінам, які трымаў там лямпу. Сабор Святога Фамы ў Майлапуры знаходзіцца, як лічыцца, на магіле апостала, храм быў пабудаваны ў 16 стагоддзі і перабудаваны ў 19-ым.
 
{{зноскі}}