Розніца паміж версіямі "Атамізм"

513 байтаў дададзена ,  4 гады таму
няма тлумачэння праўкі
(крыніца — be-x-old:Атамізм)
 
'''Атамізм'''  — [[натурфіласофія|натурфіласофская]] і фізічная тэорыя, паводле якой пачуццёва ўспрымальныя (матэрыяльныя) рэчы складаюцца з хімічна непадзельных часціц  — [[атам]]аў. УзніклаУзнік ўу старажытнагрэчаскай філасофіі., Далейшаедалейшае развіццё тэорыя атрымала ў філасофіі і навуцы Сярэдніх стагоддзяў і Новага часу. Больш шырока атамізм — метадалагічны падыход, заснаваны на дапушчэнні, што вывучаная з'ява ёсць мноствам адзінкавых элементаў, якія не ўтвараюць незалежнай ад іх цэласці<ref> Сўінджвуд Э. Сціслая гісторыя сацыялагічнай думкі. — Мн.: Тэхналогія, 1999. ISBN 985-6234-68-5</ref>.
 
== Гісторыя ==
У рабаўладальніцкім грамадстве [[Асірыя|Асірыі]], [[Старажытная Грэцыя|Грэцыі]], [[Старажытны Рым|Рыма]], [[Індыя|Індыі]], [[Кітай|Кітая]] паўстала натурфіласофская атамістыка. Выбітнымі прадстаўнікамі старажытнай атамістыкі былі [[Леўкіп]], [[Дэмакрыт]], [[Лукрэцый]], [[Канада, мысляр|Канада]], [[Ван Чун]]. Іхныя ідэі былі вынікам тэарэтычнага асэнсавання вынікаў назірання за такімі з'явамі прыроды, як [[выпарэнне]], [[дыфузія]] і да гэтак далей. Прадстаўнікі натурфіласофскай атамістыкі лічылі, што атамы  — маленькія непадзельныя часціцы [[матэрыя|матэрыі]], з якіх пабудаваны ўсе целы прыроды.
 
Якасна новым этапам развіцця ведаў пра будову матэрыі была механічная атамістыка, стваральнікамі якой былі [[Ісак Ньютан|Ньютан]], [[П'ер Гасендзі|Гасендзі]] і іншыя, адраджаюцца ідэі натурфіласофскай атамістыкі на аснове дасягненняў [[класічная механіка|класічнай механікі]]. У механічнай атамістыцы атамы таксама разглядаліся як непадзельныя, вечныя часціцы матэрыі, якія ўзаемадзейнічаюць па законах макраскапічнай механікі. Паколькі электрычныя і хімічныя з'явы цяжка растлумачыць механічным узаемадзеяннем атамаў, то ў навуку пранікаюць ідэалістычныя ўяўленні пра нематэрыяльныя вадкасці  — [[флюіды]]. Адной з праяў [[ідэалізм]]у ў атамістыкі было вучэнне [[Готфрыд Лейбніц|Лейбніца]] пра манады  — духоўныя атамы, якія з'яўляюцца цэнтрамі дзеяння духоўных сіл.
 
Наступным этапам развіцця атамістыкі былі працы [[Міхаіл Ламаносаў|Ламаносава]], які заклаў асновы хімічнай і фізічнай атамістыкі. Ламаносаў адкрыў закон захавання масы рэчыва, які ўвайшоў у класічную хімію як закон захавання масы пры [[хімічная рэакцыя|хімічных рэакцыях]]. Гэты закон даў [[хімія|хіміі]] слушны метад аналізу хімічных рэакцый, які стаў асновай колькаснага аналізу. Ламаносаў увёў у навуку побач з атамам паняцце [[малекула|малекулы]]. Ідэі Ламаносава аказалі вялікі ўплыў на далейшае развіццё фізічнай і хімічнай атамістыкі.
 
{{зноскі}}
 
== Спасылкі ==
[[Катэгорыя:Атамная фізіка]]
[[Катэгорыя:Гісторыя хіміі]]
[[Катэгорыя:Атамісты|* ]]
Ананімны ўдзельнік