Млекакормячыя: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 39:
 
З дыханнем звязана і ўзнаўленне гукаў. У гартані млекакормячых ёсць галасавыя звязкі. Выдыхаемае з лёгкіх паветра выклікае іх ваганні, дзякуючы якім жывёлы ўтвараюць гукі, уласцівыя кожнаму віду. Гэтымі гукамі яны паведамляюць адзін аднаму аб пагрозе небяспекі, месцазнаходжанні і інш.
 
== Нервовая сістэма ==
Нервовая сістэма млекакормячых, як і іншых пазваночных, складаецца з галаўнога і спіннога мозга і нерваў, якія ад іх адыходзяць. [[Галаўны мозг]] моцна
развіты і па масе ў 3—15 разоў большы за [[спінны мозг]]. З пяці аддзелаў, уласцівых галаўному мозгу пазваночных жывёл, асабліва вялікія памеры пярэдняга мозга і [[мазжачок|мазжачка]]. Развіццё пярэдняга мозга адбылося за кошт разрастання кары вялікіх паўшар’яў. У ёй утварыліся барозны, якія павялічваюць паверхню кары. Таму ўмоўныя рэфлексы ў млекакормячых выпрацоўваюцца хутчэй, чым у іншых хордавых жывёл. Роля ўмоўных рэфлексаў у жыцці млекакормячых рэзка ўзрасла ў параўнанні з прыроджанымі рэфлексамі і інстынктыўнай формай паводзін больш нізкаарганізаваных жывёл. Звяры хутка прыстасоўваюцца да жыцця ў зменлівых умовах асяроддзя, што павышае іх выжывальнасць. Толькі млекакормячым уласцівы гульні маладых жывёл, у працэсе якіх яны набываюць спрыт, рухавасць, вучацца прыёмам нападу і абароны. Жыццё ў сям’і, статку адыгрывае важную ролю, спрыяючы выпрацоўцы разнастайных формаў паводзін.
 
== Пашырэнне ==