Розніца паміж версіямі «Пралетарый (кінатэатр, Мінск)»

др
афармленне
др (афармленне)
[[1 красавіка]] [[1932]] г. на пасяджэнні Сакратарыята Мінскага гарадскога камітэта [[КП(б)Б]] было прынята рашэнне: ''«На працягу будаўнiчага сэзону г.г. пераабсталяваць кiно „Пролетарый“, зрабiўшы яго на 600—700 мейсц, шляхам дабудовы глядзельнай залi»''. Праект рэканструкцыі быў выкананы [[Герасім Васільевіч Якушка|Герасімам Васільевічам Якушкам]] у вельмі кароткі тэрмін і прадугладжваў не павелічэнне ўмяшчальнасці старой глядзельнай залы, а ўзвядзенне новага будынка<ref name="arcp"/>.
 
Новы кінатэатр «Пралетарый» быў адкрыты ў жніўні [[1934]]  г. Па ўмяшчальнасці ён быў другім па велічыні пасля [[кінатэатр «Чырвоная зорка», Мінск|кінатэатра «Чырвоная зорка»]]. На яго экране дэманстраваліся як [[Кінематограф СССР|савецкія]], у тым ліку і [[Кінематограф Беларусі|беларускія]], так і замежныя фільмы. Напрыклад, [[13 верасня]] [[1938]]  г. адбыўся паказ знакамітага фільма [[Чарлі Чаплін|Чарлі Чапліна]]а «[[Агні вялікага горада, фільм|Агні вялікага горада]]»<ref name="arcp"/>.
 
У [[1938]]  г. кінатэатр зачынілі на рэканструкцыю па праекце архіт. Г. Якушкі, у выніку якой умяшчальнасць залы павялічылася да 1000 месцаў. Пасля рэканструкцыі кінатэатр атрымаў новую назву — «'''Радзіма'''»<ref name="arcp"/>.
 
[[21 чэрвеня]] [[1941]] года ў кінатэатры «Радзіма» прайшло апошняе ў горадзе даваеннае грамадскае мерапрыемства: вячэрняя дэманстрацыя фільма «[[Франтавыя сяброўкі, фільм|Франтавыя сяброўкі]]», паўночнае вясёлае выступленне «Тэа-джаза» і ў 0:20, ужо [[22 чэрвеня]] [[1941]], — дадатковы сеанс фільма. [[24 чэрвеня]] ў 9:40 нямецкая авіяцыя пачала асабліва масіраваную і бязлітасную эшаланаваную [[бамбардзіроўка Мінска|бамбардзіроўку Мінска]]. Кінатэатр і прылеглыя да яго будынка цалкам выгарэлі і ўяўлялі сабой скрынкі-руіны. Пасля вайны гэты квартал горада аднаўляць не сталі<ref name="arcp"/>.
 
== Архітэктура ==
Фасад будынка быў заглыблены адносна фронту фасадаў суседніх будынкаў і рэзка кантраставаў з імі [[канструктывізм|канструктывісцкім]] характарам свайго [[кампазіцыя, архітэктура|кампазіцыйнага рашэння]]. Паводле вобразнага рашэння і функцыянальнай структуры ён стэрэатыпна ўспрымаецца як фасад жылога дома з крамнымі вітрынамі на першым паверсе, што абумоўлена абмежаваннямі, у якіх ажыццяўлялася распрацоўка функцыянальна-планіровачнага рашэння — прыстасаванне вузкай прасторы, 15 м па шырыні, паміж будынкамі пад размяшчэнне аб'ёму [[глядзельная зала|глядзельнай залы]] значнай умяшчальнасці з забеспячэннем нарматыўных выхадаў з яго, а таксама [[фае]] з [[каса]]вым [[вестыбюль|вестыбюлем]] і шэрагам дапаможных памяшканняў. Пры гэтым вырашалася задача рацыянальнага выкарыстання параўнальна невялікай прасторы над аб'ёмам кінатэатра, якая была адведзена пад жылыя памяшканні. Пра прыналежнасць будынка інфармаваў толькі аб'ёмны [[надпіс]] на [[атык]]у — «КIНО» і ўнізе над сцяной-вітражом, зашклёнай вертыкальнымі палотнамі ў выглядзе «гармоніка»  — «ПРОЛЕТАРЫЙ»<ref name="arcp"/>.
 
Уваход у новы кінатэатр прадугледжваўся праз ўваходную зону будынка, які прылягаў да яго злева - — былога кінатэатра «Ілюзіён». Таксама ў на першым паверсе гэтага будынка размяшчаліся касавы вестыбюль, [[туалет]]ы з [[курыльня]]й і невялікая [[більярдная]]<ref name="arcp"/>.
 
[[Фае]] і кіназала планіровачна размяшчаліся паслядоўна ў глыбіню дваровай тэрыторыі. У фае з вышынёй [[столь|столі]] 5,5  м быў запраектаваны балкон-[[антрэсоль]], арыентаваны ў бок вітража вонкавай сцяны. Уваход у фае і на балкон размяшчаўся з боку вестыбюльнай зоны, у глядзельную залу — праз два праёмы ў тарцавой сцяне фае пад балконам. Кіназала з найбольшай вышынёй столі каля 8  м, шырынёй прыкладна 15  м і даўжынёй звыш 33  м ў месцы размяшчэння месцаў для гледачоў меў нахіленую [[падлога|падлогу]] і невялікі балкон над кінаапаратнай. Праектная ўмяшчальнасць залы складала 600 месцаў. Выхад гледачоў пасля сеансу забяспечваўся праз 7 дзвярных праёмаў і праз [[тамбур]] на тэрыторыю ўнутранага двара<ref name="arcp"/>.
 
Уваход на жылыя паверхі спраектаванага будынка ажыццяўляўся праз калідор і лесвічныя маршы ў аб'ёме жылога дому, які прылягаў справа да будынка кінатэатра<ref name="arcp"/>.
 
Унутрывуглавыя [[балкон]]ы на жылых паверхах будынка кінатэатра ўспрымаліся як завяршэнні гарызантальных [[Чляненне, архітэктура|чляненняў]] фасадаў суседніх будынкаў, што забяспечыла іх кампазіцыйна-ансамблевую ўзаемасувязь. Памер і форма аконных праёмаў жылых паверхаў вырашана ў канструктывісцкай манеры — амаль [[стужачнае шкленне]] з праёмамі на ўсю шырыню пакояў, з вузкімі міжаконнямі і трохстворкавымі рамамі. Па праекце ўсе паверхі мелі аднолькавае вырашэнне вокнаў, пазней форма і колькасць аконных праёмаў верхняга паверху былі зменены на шэраг вузкіх вертыкальных, што ў пэўнай ступені ажывіла агульную кампазіцыю фасада. Быў уведзены глухі [[франтон]] па вышыні да ўзроўню [[карніз]]аў суседніх будынкаў і [[казырок|казыркі]] над вуглавымі балконамі верхняга паверху, што ў яшчэ большай ступені забяспечыла кампазіцыйную сувязь з суседнімі фасадамі<ref name="arcp">''Жутяев Ю.'' [http://arcp.by/ru/article/kinoteatr-proletariy Кинотеатр «Пролетарий»]. Юрий[об Жутяевархитектурном проекте: Минск] // Архитектура и строительство №2№ 2, 2015. — гС. 60-62.</ref>.
 
{{зноскі}}
 
== Спасылкі ==
* ''Жутяев Ю.'' [http://arcp.by/ru/article/kinoteatr-proletariy Кинотеатр «Пролетарий»]. Юрий[об Жутяевархитектурном проекте: Минск] // Архитектура и строительство №2№ 2, 2015. — гС. 60-62.
 
[[Катэгорыя:Кінатэатры Мінска]]